У Мінску пройдзе конкурс “Самы прыгожы твар Беларусі”

4 мая ў другі раз у Мінску пройдзе конкурс “Самы прыгожы твар Беларусі”. Заяўкі даслалі больш за 2000 дзяўчат з усіх куткоў краіны. У фінал былі адабраны 19 з іх.

Сярод фіналістак наша зямлячка – Рыма Шут. Ураджэнка Валожына скончыла БДТУ па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”, атрымала ступень магістра. Зараз дзяўчына працуе ў Мінску намеснікам галоўнага бухгалтара адной з кампаній. У гэтыя дні ў сацыяльных сетках праходзіць галасаванне за кандыдатак. Давайце падтрымаем нашу прыгажуню. Дарэчы, на момант напісання інфармацыі Рыма займала чацвёртае месца.

Чытаць 188 разоў

1