Кіраўніцтва судоў Мінскай вобласці правядзе ў лістападзе выязныя прыёмы і прамыя тэлефонныя лініі
Кіраўніцтва судоў Мінскай вобласці правядзе ў лістападзе выязныя прыёмы і прамыя тэлефонныя лініі

Кіраўніцтва судоў Мінскай вобласці правядзе ў лістападзе выязныя прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінаблсуда.

000023_1637245300_470324_big.jpg

Выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб 20 лістапада правядзе намеснік старшыні суда Маладзечанскага раёна Наталля Герман. Звярнуцца можна па папярэднім запісе (па тэлефоне (8017) 672-38-40) з 10.00 да 13.00. Прыём будзе праходзіць у памяшканні Хажоўскага сельскага выканкама.

Старшыня суда Крупскага раёна Любоў Сівакова прыме наведвальнікаў 25 лістапада з 12.00 да 13.00 у памяшканні Бобрскага сельвыканкама. Папярэдні запіс па тэлефоне (8017) 965-67-64. У гэты ж дзень з 11.00 да 13.00 у памяшканні суда Слуцкага раёна правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб намеснік старшыні - старшыня калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда Святлана Ганчар. Папярэдні запіс па тэлефонах (8017) 956-12-07, (8017) 953-05-36.

26 лістапада з 15.00 да 16.00 у памяшканні Смілавіцкага сельвыканкама грамадзян і юрыдычных асоб прыме старшыня суда Чэрвеньскага раёна Наталля Тарасік. Трэба папярэдне запісацца па тэлефоне (8017) 145-95-37.

30 лістапада, з 14.30 да 15.30, звярнуцца з пытаннямі можна будзе да старшыні суда Стаўбцоўскага раёна Людмілы Шуцько. Яна будзе весці прыём у памяшканні Вішнявецкага сельвыканкама па папярэднім запісе па тэлефоне (8017) 175-13-66.

Кіраўніцтва судоў Мінскай вобласці таксама правядзе прамыя тэлефонныя лініі. 23 лістапада з 10.00 да 12.00 можна патэлефанаваць старшыні суда Стаўбцоўскага раёна Людміле Шуцько па нумары (8017) 175-02-07. Задаць пытанні старшыні суда Чэрвеньскага раёна Наталлі Тарасік можна 24 лістапада з 11.00 да 12.00 па нумары (8017) 142-92-24. У гэты ж дзень прамую тэлефонную лінію правядзе і старшыня суда Крупскага раёна Любоў Сівакова, званкі прымаюцца з 9.00 да 10.00 па нумары (8017) 965-54-78. А 25 лістапада з 10.00 да 12.00 можна патэлефанаваць старшыні суда Валожынскага раёна Таццяне Несцярэўскай па нумары (8017) 725-81-82.