Павіншавалі мам са святам
Павіншавалі мам са святам

Мінскае абласное аддзяленне РГА "Беларускі дзіцячы фонд" сардэчна павіншавала ў абласным раддоме жанчын, якія 14 кастрычніка сталі мамамі.

photo_2021-10-15_14-50-50.jpg

Усе яны атрымалі ў падарунак пасцельныя прыналежнасці, як для нованароджаных, так і для мам. Падарункі ўручылі старшыня Мінскага абласнога дзіцячага фонду Пранько Г.Г. і галоўны ўрач радзільні Мопсіка П.Л. Таксама кожнай мама атрымала віншавальную паштоўку з пажаданнямі здароўя, дабрабыту і дабра. Усяго ўручана 44 камплекты падарункаў.

photo_2021-10-15_14-51-22.jpg

Ўсмешкі на тварах мам, іх іскрыстыя вочы выказвалі падзякі за падоранае свята.

photo_2021-10-15_14-51-27.jpg