Гімн Мінскай вобласці

У пачатку 2006 года быў праведзены абласны конкурс творчых праектаў. У намінацыі «Гімны і песні пра Мінскай вобласці» першае месца заняў гімн «Міншчына» (музыка Алены Атрашкевіч, словы Васіля Жуковіча). Яго статус як гімна вобласці быў замацаваны рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта "Аб вызначэнні пераможца конкурсу» ад 27.02.2006 г. № 186. Гэтая дата лічыцца днём нараджэння гімна Мінскай вобласці.

Міншчына


музыка Алены Атрашкевіч
словы Васіля Жуковіча
Край наш легендарны, ты непараўнаны,
Шчодры Нарачанскаю красой.
Веліччу сталіцы нашай гераічнай,
Дзіўнага Заслаўя даўніной.

Міншчына - ты сэрца Беларусі,
У стагоддзях славу памнажай.
Будзь у шчасці i не будзь у скрусе
Міншчына, наш мілы край
.

Беражэм Купалы, Коласа Радзіму,
Запаведзь народных змагароў.
3 намі светлы геній юнага Максіма,
Спадчына вялікіх «Песняроў».

Міншчына - ты сэрца Беларусі,
У стагоддзях славу памнажай.
Будзь у шчасці i не будзь у скрусе
Міншчына, наш мілы край.


Прыгажэй, квітней ты з кожным новым маем,
Заставайся вечна маладой.
Родная старонка наша дарагая,
Ты наш лёс і песня i спакой.

Міншчына - ты сэрца Беларусі,
У стагоддзях славу памнажай.
Будзь у шчасці i не будзь у скрусе
Міншчына, наш мілы край.
Спампаваць гімн (1,5 Мб)
Спампаваць інструментальную версію (1,5 Мб)
Чытаць 778 разоў