У аграгарадку Дзераўная Стаўбцоўскага раёна з'явіцца пошта-маркет

Непазнавальна змянілася аддзяленне паштовай сувязі ў аграгарадку Налібакі. Гэта заўважае кожны, хто кіруецца сюды, каб атрымаць сучасныя паслугі, пiша газета «Прамень».

15-09-2020-2.jpg

Пафарбаваныя фасад і дах будынка, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, а самае адметнае – гэта аснашчэнне паштовага аддзялення новай мэбляй. Цяпер значна прыемней працуецца і калектыву аддзялення. Ён невялікі, у складзе двух чалавек – начальніка Вольгі Далідовіч і паштальёна Ліліі Ігнаценя.

— Усе нашы паштовыя аддзяленні паступова відазмяняюцца, і гэта ў чарговы раз падкрэслівае іх запатрабаванасць, – зазначае начальнік Стаўбцоўскага ўчастка паштовай сувязі Дзяржынскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Марына Петух. — Пасля аграгарадка Налібакі наступным будзе аграгарадок Дзераўная, дзе ў аддзяленні плануецца стварыць пошту-маркет, якая будзе працаваць па прынцыпу самаабслугоўвання.


Галерея изображений