Уздзенскія ветэраны падводзяць вынікі сваёй грамадскай дзейнасці
Уздзенскія ветэраны падводзяць вынікі сваёй грамадскай дзейнасці

Пацвярджэнне их жыццёвай няўрымслівасці – удзел і перамогі у абласных конкурсах. Гонар раёна на абласным этапе конкурса «Ветэаанскае падвор'е» адстойвалі дзве сям'і – Ніны Лятун (першае месца ў намінацыі "Я на падворку не адзін") і Вячаслава Булата (другое за "Кветнік ля пад'езда"). У адпаведнасці з умовамі конкурсу на суд журы былі прадстаўлены відэаролікі.

у.png

У тым, што захапленні віноўнікаў урачыстасці не зменяцца, можна не сумнявацца. Вячаслаў Мікалаевіч Булат здолеў далучыць да аздаблення кветніка суседзкіх  дзяцей, займаючы іх пры гэтым забаўляльнымі заданнямі і спартыўнымі эстафетамі. Ды і Ніна Іванаўна Лятун адкрыла ў сабе талент мастака і дэкаратара для складання ашыбан і шыкоўнаага афармлення страў, прыгатаваных з вырашчаных ураджаяў.  

Прыемны бонус чакаў і Фаіну Жукоўскую. За актыўны ўдзел у валанцёрскім руху "Ветэран – ветэрану" жанчына адзначана падзякай грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міласэрнасці і здароўя".

у2.png

Героі дня акрамя грамат і падзяк атрымалі і памятныя падарункі.

Працягам мерапрыемства стала справаздача аб рабоце раённай ветэранскай арганізацыі за год, у тым ліку і па супрацоўніцтву з адміністрацыяй раёна. Зацвержаны рабочы план на 2022 год, абмеркаваны план мерапрыемстваў да 35-годдзя ветэранскага руху, змяненні ў Канстытуцыю Рэспублкі Беларусь.

Галерея изображений