Музей «Пространство Хаима Сутина» (Смиловичи)

Нарадзіўся мастак Хаім Суцін у мястэчку Смілавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні 13 студзеня 1893 года ў беднай яўрэйскай сям”і. Залман Суцін быў краўцом. Хаім быў дзесятым дзіцем у сям”і і па яўрэйскаму звычаю быў названы ў гонар прадзеда. Дзяцінства было цяжкім: бацька не любіў хлопчыка, хворага эпілепсіяй. Браты білі яго, не разумеючы яго цягі да малявання. Часта Хаім уцякаў з дому, начаваў у лесе. Бацька хацеў зрабіць яго рамеснікам, краўцом і аддаў хлопчыка на навучанне ў дом старэйшага сына. Аднак Хаім быў няздатны ні да якога рамяства, акрамя жывапісу. Пасля доўгіх спрэчак 15-гадовага падлетка аддалі ў Мінск у прыватную школу малявання Я.М.Кругера, выпускніка Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, 10 гадоў пражыўшага ў Парыжы. Яўрэйская абшчына дапамагла Хаіму ўладкавацца на працу памочнікам рэтушора ў фатаграфічным атэлье.

У школе малявання Суцін пазнаёміўся са сваім равеснікам Міхаілам Кікоіным, навучэнцам Камерцыйнага вучылішча. У Кругера Хаім правучыўся некалькі месяцаў і па яго рэкамендацыі паехаў паступаць у школу малявання акадэміка І.П.Трутнева ў Вільню. Аднак першая спроба аказалася няўдалай, Суцін праваліў экзамен па малюнку і кампазіцыі. Пасля некалькіх прыватных урокаў, хлопец паспрабаваў свае сілы яшчэ раз і паступіў у школу. Настаўнікам Суціна быў Іван Рыбакоў, выпускнік Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Ен вучыў сваіх выхаванцаў акадэмічнаму рэалізму і дакладнай перадачы натуры. У школе Суцін атрымаў і гуманітарную адукацыю, захапіўся Дастаеўскім, Пушкіным. Разам з Кікоіным яны здымалі жыллё за 15 капеек у месяц. Па суботах яўрэйскія сем”і запрашалі іх на сямейныя абеды. Для зарабатка Суцін служыў памочнікам у адваката Рубінліхта.

У 1912 годзе Суцін едзе ў Парыж. Ен пасяліўся ў “Вуллі” – інтэрнаце мастакоў на Манпарнасе. Вывучаў жывапіс, сам шмат пісаў, але быў бедным. Пазнаёміўся і пасябраваў з Мадзільяні, Пікаса. Першым ацаніў яго жывапіс маршан (тарговец карцінамі) паляк Леапольд Збароўскі, праз два гады і іншыя маршаны. У 1922 годзе амерыканскі калекцыянер купіў шмат работ Суціна і падпісаў кантракт на 2 гады работы выключна на яго. У 1927 годзе прайшла першая персанальная выстава Суціна ў Парыжы.

У 1930-я гады Суцін разбагацеў, арэндаваў дарагую майстэрню, меў машыну з асабістым шафёрам. Жанаты не быў з-за хваробаў – язвы страўніка, эпілепсіі. З пачаткам другой сусветнай вайны аказаўся ў эміграцыі ў ЗША, але ў жніўні 1943 года быў прывезены ў Парыж у клініку доктара Аліўе з дыягназам -- абвастрэнне язвы. Нягледзячы на ўдала праведзеную аперацыю на страўніку, Хаім Суцін праз некалькі дзён памер. Пахаваны на Манпарнаскіх могілках.

У 2007 годзе на аукцыёне Christie”s карціна Суціна “Бычья туша” 1924 года была прададзена за рэкордную для гэтага мастака суму -- 13,8 млн даляраў. Палотны Суціна захоўваюцца ў шматлікіх музеях свету і прыватных калекцыях у ЗША, Францыі, Расіі.

Да 2012 года на радзіме Суціна не было ніводнага яго твора. Карціна “Вялікія лугі ў Шартры” была набыта 8 лютага 2012 года на аўкцыёне Christie's за 400 тысяч долараў Белгазпромбанкам. 9 красавіка карціна прывезена ў Мінск.

Дадатковая iнфармацыя на сайце «Виртуальный музей «Пространство Хаима Сутина» www.soutine-smilovichi.by