Адкрыты дыялог

У рамках дня інфармавання ў цэнтры дзіцячай творчасці ў Слуцку правялі сустрэчу са старшынямі пярвічных ветэранскіх арганізацый прадпрыемстваў, устаноў Случчыны старшыня Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Казімір Браніслававіч Чарапкоўскі і старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Іван Аркадзьевіч Гардзейчык.

Адметна, что Іван Аркадзьевіч Гардзейчык (на здымку) – ураджэнец Случчыны, з Вясеі. Прайшоў слаўны шлях вайскоўца,  давялося ваяваць у Афганістане, быў паранены. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі,  медалямі, яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». 

Адбыўся шчыры, адкрыты дыялог. Іван  Аркадзьевіч спыніўся на актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, знешняй палітыкі. Удзельнікі сустрэчы задавалі пытанні па хвалюючых тэмах. Старшыня Слуцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Аляксандравіч Макараў уручыў генерал-маёру ў адстаўцы  І.А. Гардзейчыку кнігу аб дзейнасці Слуцкай раённай арганізацыі БСА. У сустрэчы прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама  Міхаіл Паўлавіч Варабей, старшыня Слуцкай раённай арганізацыі ветэранаў Валянціна Сцяпанаўна Відлога.

У той дзень І.А. Гардзейчык і К.Б. Чарапкоўскі пабывалі на Слуцкім ільнозаводзе, сустрэліся з работнікамі прадпрыемства.

Прочитано 308 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.minsk-region.gov.by/ru/glavnyj-novosti/item/28861-adkryty-dyyalog#sigProGalleria97983f7db5

1

Видео