НОВЫ СТАРШЫНЯ У НЯСВІЖЫ

Среда, 07 марта 2018 15:27  |  Источник  Дмитрий Ященко

У Нясвіжскім раёне — новы старшыня і два новыя кавалеры ордэна Маці.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка даў згоду на прызначэнне на пасаду старшыні Нясвіжскага райвыканкама Генадзя Салаў’я. Новага кіраўніка зацвердзілі на пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, якая адбылася 7 сакавіка.

Прадставіў новага кіраўніка старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

У падтрымку кандыдатуры новага старшыні выступілі  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў па Гарадзейскай выбарчай акрузе № 46, старшыня Рэспубліканскага аграпрамысловага саюза «БелАПС», старшыня Мінскага абласнога савета Аграпрамсаюза, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман і дэпутат Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў па Лысіцкай выбарчай акрузе № 23, старшыня Нясвіжскага раённага савета Аграпрамсаюза, дырэктар ААТ «Гарадзея» Мікалай Салавей.

Уручаючы пасведчанне старшыні Нясвіжскага райвыканкама, Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што Генадзь Міхайлавіч зарэкамендаваў сябе кампетэнтным кіраўніком, яму ўласцівыя дзелавітасць і мэтанакіраванасць.

Затым старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка правёў цырымонію ўзнагароджання шматдзетных маці ордэнам Маці. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 23 лютага 2018 года № 78, за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны дзве жыхаркі раёна: Аксяневіч Вікторыя Віктараўна — хатняя гаспадыня з вёскі Грускова — і Янцэвіч Алена Цярэнцьеўна — аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства «Сейлавічы».

Да ведама: Аксяневіч Вікторыя Віктараўна разам з мужам Міхаілам Іванавічам, работнікам СВК «Агракамбінат Сноў», выхоўваюць 5 дзяцей. Старэйшаму сыну Іосіфу — 10 гадоў, малодшай дачцэ Марыі ў маі споўніцца 4. Сям'я Аксяневіч карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам у аднавяскоўцаў. Паразуменне, адказнасць, павага, клопат адзін пра аднаго, поўны давер — вось асноўныя характарыстыкі сям'і Аксяневіч.

Янцэвіч Алена Цярэнцьеўна разам з мужам Іванам Іванавічам працуюць у ААТ «Сейлавічы», выхоўваюць 6 дзяцей: 3 хлопчыкаў і 3 дзяўчынак. Малодшай дачцэ Анастасіі ў красавіку споўніцца два гады. Старэйшай дачцэ Дзіяне ўжо 20 гадоў, дзяўчына працуе эканамістам у Нясвіжскім райспажыўтаварыстве. Сям'я Янцэвічаў моцная, дружная і працавітая.

Цяпер у раёне 53 жанчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці.

Прочитано 380 раз Последнее изменение Понедельник, 12 марта 2018 10:25

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.minsk-region.gov.by/ru/glavnyj-novosti/item/30133-novy-starshynya-u-nyasvizhy#sigProGalleria2df0203f26