Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка»

Пятница, 17 февраля 2017 08:40  |  Источник  Минский областной институт развития образования

10 лютага 2017 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі былі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу праектна-даследчых работ навучэнцаў «Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка».

Мэта конкурсу – патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне дзяцей да каштоўнасцей этнакультурнай спадчыны праз вывучэнне традыцыйнай народнай цацкі, развіццё і падтрымка дзіцячай адоранасці ў галіне народнай культуры і мастацтва.

У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. На конкурс было прадстаўлена 78 праектна-даследчых работ з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна.

Прымаліся на конкурс як індывідуальныя, так і калектыўныя творчыя работы, выкананыя ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў (гліняныя, саламяныя, ласкутныя, драўляныя, папяровыя, эка-лялькі; лялькі з нетрадыцыйных матэрыялаў).

Пры вызначэнні пераможцаў журы ўлічвала шэраг крытэрыяў, сярод якіх – навізна, актуальнасць, арыгінальнасць, творчы падыход пры выкананні праектна-даследчай работы.

Па выніках абласнога этапу 20 лепшых праектаў будуць прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе праектна-даследчых работ навучэнцаў «Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка».

Прочитано 681 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Хороший хлеб приятно убирать…»

20.08.2017
Рабочая поездка, Минский район