Региональные новости: Воложинский район

Понедельник, 27 марта 2017 13:30  |  Источник  Працоўная слава

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

У бягучым месяцы ў другі раз прайшла дыстанцыйная алімпіяда для педагагічных работнікаў Мінскай вобласці. Яна праводзілася па наступных прадметах – беларуская мова і літаратура, геаграфія, нямецкая мова і інфарматыка.

Ад нашага раёна больш за ўсё ўдзельнікаў было ў іспытах па роднай мове і літаратуры – 18, таксама прынялі ўдзел 10 выкладчыкаў нямецкай мовы і па 9 – геаграфіі і інфарматыкі. Усе заданні алімпіяды былі павышанай цяжкасці. Не толькі колькасцю, але і выніковасцю парадавалі сёлета настаўнікі роднай мовы. Дыплом першай ступені заваявала настаўніца СШ № 1 райцэнтра Ала Іванаўна Бітэль, другой ступені – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце і адначасова настаўніца беларускай мовы гімназіі № 1 Жанна Зігмундаўна Лапо, трэцяй – настаўніца Вішнеўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Галіна Казіміраўна Краскоўская. Настаўнікі, якія выканалі больш за 50% заданняў, атрымалі сертыфікаты. Іх удастоены па нямецкай мове дырэктар Пугачоўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Аксана Віктараўна Сафронава і малады спецыяліст гэтай школы Марыя Уладзіміраўна Ганковіч, настаўнікі СШ № 1 і СШ № 2 райцэнтра Таццяна Уладзіміраўна Сікорская і Кацярына Львоўна Латышава, Святлана Мікалаеўна Патаповіч з Ракаўскай СШ.

Падведзены вынікі штогадовага ўліку дзікіх жывёл, які ўключаў у сябе зімовы маршрутны ўлік і іншыя метады. На тэрыторыі лесапаляўнічай гаспадаркі лясгаса ўлік праводзіўся сіламі егерскай службы пры дапамозе вопытных паляўнічых.

Па даных уліку лася налічваецца 95 асобін (летась было 89), аленя – 85 (87), казулі – 187 (177), дзіка – 17 (6). Па ненармаваных відах паказчыкі наступныя: заяц-бяляк – 40 (40), заяц-русак – 105 (95), вавёрка – 320 (350), лісіца – 35 (40), куніца лясная – 45 (50), тхор лясны – 40 (40).

Вясельную атрыбутыку мінулых гадоў збірае аддзел ЗАГС. Гэта могуць быць сукенкі нявесты і касцюмы жаніха, абутак, вэлюм, сумачкі, капелюшы, якія адзін час былі ў модзе і замянялі вэлюм, вясельныя ўпрыгажэнні і іншыя аксесуары.

Усе гэтыя рэчы спатрэбяцца для тэматычнай выставы, прысвечанай гісторыі стварэння і дзейнасці органаў ЗАГС і прымеркаванай да 100-гадовага юбілею. Падрыхтоўкай выставы займаецца галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама. Магчыма, яна будзе перасоўнай. Крыху раней работнікі ЗАГС прапанавалі жыхарам раёна перагледзець сямейныя альбомы ў пошуках вясельных фатаграфій. Аднак высокай акыўнасці пакуль не назіраецца. Час яшчэ церпіць і ён ёсць, пакуль не надышла пара масавай работы на прысядзібных участках. Цяпер жа ёсць падстава адчыніць шафы, адкрыць чамаданы і скарбонкі. Гартаючы старонкі альбомаў, перабіраючы рэчы, вы будзеце вяртацца ў маладосць, мінулае, а ўспаміны дораць шмат прыемных момантаў і адначасова ствараюць добры настрой. За справу, чытачы раёнкі!

Раней газета паведамляла, што школы нашага раёна ўпершыню наведалі трэнеры абласной сярэдняй школы-вучылішча алімпійскага рэзерву. Днямі трэнерская брыгада зноў наведалася ў раён.

На базе Івянецкай СШ яшчэ раз працавалі з найбольш адоранымі дзецьмі і іх бацькамі. Па выніках прагляду адабралі 17 вучняў рознага ўзросту. З 20 па 24 сакавіка на базе школы алімпійскага рэзерву жадаючыя вучні праходзяць праглядальныя зборы. Медыцынская камісія ацэніць стан здароўя будучых алімпійцаў, спецыяльныя заняткі – фізічныя даныя. Тым, хто пройдзе адбор, будзе прапанавана працягваць далейшую вучобу ў спецыялізаванай школе.

Прайшоў абласны чэмпіянат “Што? Дзе? Калі?”, арганізаваны Мінскім абласным камітэтам прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання. Каманда нашага лясгаса прымала ўдзел у такім турніры ў трэці раз.

З 23 каманд прадстаўнікі раёна занялі даволі высокае пятае месца. Другі год запар ім не хапае некалькі ачкоў, некалькі правільных адказаў, каб трапіць у тройку прызёраў. Капітанам каманды знатакоў быў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Сяргей Мікеня. Адбор у каманду прайшлі старшыня прафкама Таццяна Трунова, эканаміст Надзея Стасяловіч, інжынер па лясных культурах Андрэй Захарэвіч, егер Станіслаў Скадорва і інжынер-праграміст Аляксей Садоўскі. Наперадзе ў маладых людзей новыя гульні. Пажадаем землякам трэніраваць свой розум і памяць, каб на наступны год паказаць яшчэ лепшы вынік.

Прочитано 220 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Ученикам - с радостью идти в школу, учителям – терпения, родителям – понимания…»

01.09.2017
Узда, День знаний