Стартуе абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Четверг, 30 марта 2017 16:15  |  Источник  Минский областной институт развития образования

Абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» праводзіцца на Міншчыне ў рамках падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства і адбудзецца ў красавіку – маі 2017 года.

Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Сталічнае тэлебачанне.

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай развіцця і выхавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягнення ўвагі да праблематыкі чытання. Дэвіз конкурсу – «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з I па X клас, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці.

Прочитано 667 раз