Региональные новости: Воложинский район

Понедельник, 03 апреля 2017 10:00  |  Источник  Працоўная слава

У Клецкім Палацы культуры прайшло абласное свята – узнагароджанне намінантаў традыцыйнага конкурсу “Чалавек года Міншчыны”.

Лепшых работнікаў вытворчай і сацыяльнай сфер сталічнага рэгіёну рэспублікі павіншаваў старшыня аблвыканкама Сямён Барысавіч Шапіра. 22 прадстаўнікам працоўных калектываў з розных рэгіёнаў вобласці афіцыйна прысвоены ганаровы тытул лепшага ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Удастоены такога прызнання і начальнік Валожынскага РАУС палкоўнік міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шакун.

Нагадаем, што за час існавання конкурсу “Чалавек года Міншчыны” наш раён ужо двойчы заслужана папаўняў спіс намінантаў. Раней пераможцам быў дырэктар Валожынскага філіяла ДУ “Мінаблпаліва” Міхаіл Ігнатавіч Радына. Дарэчы, 24 сакавіка ён таксама ў складзе дэлегацыі ад Валожыншчыны пабываў на чарговым абласным свяце ў Клецку.

Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара

Прочитано 269 раз