Областной фестиваль эстрадной песни «Весенние ритмы» пройдет 22 апреля в Дзержинске

Четверг, 20 апреля 2017 08:35  |  Источник  соб.инф.

22 красавіка 2017 года ў г.Дзяржынску адбудзецца абласны конкурс эстраднай песні “Вясеннія рытмы”, у якім прымуць удзел пераможцы раённых конкурсаў эстраднай песні – выканаўцы ва ўзросце ад 7 да 30 гадоў па пяці ўзроставых катэгорыях  ад 7 да 10 гадоў, ад 11 да 13 гадоў, ад 14 да 16 гадоў, ад 17 да 24 гадоў, ад 25 да 30 гадоў. Журы ўзначальвае народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Зарыцкі.

Конкурс праводзіцца ў мэтах развіцця творчых здольнасцей дзяцей, падлеткаў, моладзі, далучэння іх да лепшых узораў сучаснай эстраднай музыкі і песні, пошуку і адкрыцця новых таленавітых выканаўцаў сучаснай эстраднай песні, прапаганды лепшых твораў сучаснага песеннага мастацтва, развіцця мастацкага густу і павышэння выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў.

Пры вылучэнні пераможцаў будуць улічвацца вакальныя даныя, выканальніцкае майстэрства, выразнасць і артыстычнасць выканання, адпаведнасць рэпертуару ўзросту выканаўцаў, сцэнічная культура, імідж, касцюм.

Удзельніку, які прадэманстраваў самы высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры, уручаецца Гран-пры конкурсу. Пераможцы (па тры ў кожнай катэгорыі) узнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Астатнім удзельнікам уручаюцца дыпломы за ўдзел і сувеніры.

Афіша дня:

Дзяржынскі гарадскі Дом культуры

11.00 – Урачыстае адкрыццё фестывалю Конкурсная праграма ўдзельнікаў першай узроставай катэгорыі (7-10 гадоў)

12.20 – Конкурсная праграма ўдзельнікаў другой узроставай катэгорыі (11-13 гадоў)

13.20 – Конкурсная праграма ўдзельнікаў трэцяй узроставай катэгорыі (14-16 гадоў)

15.00 – Конкурсная праграма ўдзельнікаў чацвёртай узроставай катэгорыі (17-21 гадоў)

16.00 – Конкурсная праграма ўдзельнікаў пятай узроставай катэгорыі (22-30 гадоў)

17.30 – Узнагароджванне. Гала-канцэрт з удзелам пераможцаў конкурсу і артыстаў беларускай эстрады   

 

Прочитано 274 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Светлый образ матери всегда остается символом доброты и щедрости. Мы гордимся замечательными женщинами-матерями Минщины…»

12.10.2017
Минск, церемония вручения государственной награды Республики Беларусь – ордена Матери