ХХІI праздник искусств «Музы Нясвіжа – 2017» состоится в Несвиже 18-20 мая

Вторник, 16 мая 2017 16:15  |  Источник  соб.инф.

Свята мастацтваў «Музы Нясвіжа», якое на працягу звыш двух дзесяцігоддзяў ладзіцца Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга пры падтрымцы Мінскага абласнога і Нясвіжскага раённага выканаўчых камітэтаў, з’яўляецца адным з яркіх і значных культурных мерапрыемстваў Міншчыны.

Кожны год свята далучае жыхароў вобласці да беларускай культуры, знаёміць з навінкамі музыкі, мастацтва і навукі. Мастацка-асветніцкі праект «Музы Нясвіжа» – гэта ўзнаўленне і захаванне лепшых старонак беларускай мастацкай спадчыны, вяртанне айчынных музычных артэфактаў у роднаснае асяроддзе, дзе яны калісьці былі створаны і існавалі.

Таму сімвалічна, што месцам правядзення свята мастацтваў абраны гістарычна-культуры цэнтр Міншчыны – горад Нясвіж. Менавіта тут зараджаліся асновы дзяржаўнасці, жылі знакамітыя людзі, якія ўнеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё культурнай спадчыны Беларусі.

Праграма сённяшняга свята мастацтваў разнастайная і насычаная яркімі творчымі падзеямі. Падчас свята адбудуцца Нясвіжскія навуковыя чытанні, мастацкія выставы, канцэрты Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і яго творчых калектываў, спектакль Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры і іншыя культурныя мерапрыемствы.

Афіша свята

Прочитано 164 раз