У псіхолагі пайду...

Пятница, 09 июня 2017 10:31  |  Источник  Газета "Працоўная слава", Анжэла Радына

Прайшла III раённая алімпіяда па псіхалогіі “Крок да самога сябе” для вучняў 10-11 класаў. Мерапрыемства накіравана на тое, каб выявіць сацыяльна-крэатыўную і інтэлектуальна адораную моладзь, дапамагчы ў прафесіянальным самавызначэнні.

Алімпіяда праходзіла ў два этапы. Першы – завочны. Удзельнікі выконвалі творчую работу “Праблемы школьнікаў: погляд знутры”, у якой праводзілі псіхалагічны аналіз. Маладыя людзі з’яўляюцца найлепшымі экспертамі свайго жыцця, яны ведаюць, што іх хвалюе і цікавіць сёння. Удзельнікам было прапанавана выбраць і апісаць адну, на іх погляд найбольш актуальную, псіхалагічную праблему, з якой сутыкаюцца сучасныя школьнікі.

Другі этап прайшоў на базе Валожынскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Спачатку ўдзельнікі прадставілі сябе ў конкурсе “Візітка”. Потым яны прэзентавалі і абаранялі дамашнія творчыя работы. Прадэманстравалі яны і сваё ўменне правільна зразумець эмацыянальны стан чалавека і адэкватна адрэагаваць на сітуацыю. У конкурсе “Псіхалагічны красворд” рабяты змаглі паказаць свае веды па псіхалогіі і ўменне прымяняць іх у рашэнні сацыяльна-псіхалагічных праблем.

Пераможцам алімпіяды стала Марыя Мышлён з СШ № 1. Дыпломы прызёра атрымалі Караліна Селятыцкая, якая заняла 2-е месца, і Дар’я Бібік з Івянца, яна паказала 3-і вынік. Дзяўчаты атрымалі каштоўныя падарункі ад грамадскага аб’яднання БРСМ.

Прочитано 75 раз

Похожие материалы (по тегу)