Новости Воложинского района

Пятница, 11 августа 2017 11:13  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

Самы адказны час у краіне – уборка зерневых. На сённяшні дзень інфармацыя пра ход жніва – інфармацыя № 1, уся краіна сочыць за ўбранымі гектарамі і намалотамі.

Удзельнікі жніва працуюць практычна без выхадных і даражаць кожнай хвілінай, і толькі падчас абеду могуць дазволіць сабе расслабіцца. Гэты момант выкарыстоўваюць культработнікі раёна. Яны падрыхтавалі канцэртныя праграмы, з якімі выступаюць прама ў полі, не зернетаках. З 31 ліпеня па 4 жніўня далі для механізатараў 8 канцэртаў. 11 калектываў выступілі ў чатырох гаспадарках.

7 жніўня самадзейныя артысты Суднікаўскага сельскага клуба выступілі з канцэртамі перад удзельнікамі жніва ў сваёй гаспадарцы – ААТ “Суднікаўскі”: на КЗС  у вёсцы Пральнікі, прама ў полі ля вёсак Курдуны, Ткачы, Станюшкі, Проўжалы.

У канцы ліпеня падведзены вынікі абласнога фестывалю-конкурсу “Свет дзяцінства” сярод дашкольных устаноў Міншчыны.

У дзвюх намінацыях “Тэрыторыя дзяцінства: гульнявы ўчастак” і “Тэрыторыя дзяцінства: пазнаючы, развіваемся (гульнявыя цэнтры)” прынялі ўдзел 35 дзіцячых дашкольных устаноў.

У першай намінацыі па выніках вочнага тура ў фінал выйшлі 9 канкурсантаў. Дыпломам I ступені за першае месца ўзнагароджаны Ракаўскі яслі-сад “Сонейка” (загадчыца Тамара Дзмітрыеўна Картыннік).

Па краіне крочыць агульнарэспубліканская дабрачынная акцыя “У школу разам!”.

Яна аб’яўлена Таварыствам Чырвонага Крыжа з мэтай падтрымкі мнагадзетных і маламаёмных сем’яў, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў падчас падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Да 16 верасня будзе доўжыцца збор грашовых сродкаў, школьнага адзення, абутку, спартыўнага адзення і пісьмовых прылад.

Шаноўныя жыхары Валожыншчыны, не застаньцеся ў баку ад гэтай акцыі, дапамажыце сабраць у школу дзяцей з аддзялення сацыяльнага прытулку, з мнагадзетных і маламаёмных сем’яў. Увогуле, усе вашы ахвяраванні знойдуць канкрэтных адрасатаў. Рэчы і грашовыя сродкі будуць прымацца ў раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа па адрасе: вул. Партызанская, 6а. 24 жніўня члены валанцёрскіх атрадаў выйдуць на рынак у Валожыне, можна будзе прыняць удзел у акцыі непасрэдна там.

Значныя работы па добраўпарадкаванні вядуцца гэтымі летнімі днямі ў гарадскім пасёлку Івянец. Рух за прыгажосць і зручнасць настолькі кідаецца ў вочы, што самі жыхары гадаюць, да якога свята рыхтуецца родны пасёлак.

У рамках маштабнага праекта “Валожын без бар’ераў” ужо ўстаноўлены зручныя пандусы ў паліклініцы і бібліятэцы, завяршаецца іх устаноўка да адміністрацыйнага будынка пасялковага Савета і ў бальніцы. Зручныя тратуарныя паніжэнні на пераходах вуліц пазначаны яркімі фарбамі. Камунальныя работнікі абнавілі разметку на дарогах. Па-новаму сталі глядзецца фасады прыватных магазінаў “Кветкі”, “Помнікі”, “Ганна”. Значныя рамонтныя работы вядуцца і на тэрыторыі белага касцёла. Гэта прыемна заўважыць пры ўездзе ў населены пункт з боку Валожына. 

5 жніўня ў польскім горадзе Міхалова праходзілі традыцыйныя “Рускія фальклорныя сустрэчы”, на якіх выступалі творчыя калектывы з Расіі, Беларусі, Польшчы.

Запрашэнне на такі прадстаўнічы фолк-фестываль атрымалі ансамбль польскай песні “Івянчанка” Івянецкага гарпасялковага дома культуры (хормайстар Марына Дзярнейка) і народны інструментальны ансамбль “Ars Longa” Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

У вялікай канцэртнай праграме, якая працягвалася больш за пяць гадзін, прадстаўнікі Валожыншчыны выглядалі вельмі годна. На суд гледачоў яны вынеслі дзве песні на беларускай мове і адну на польскай. Абодва калектывы атрымалі падзякі за выступленне ад кіраўніка адміністрацыі горада Міхалова.

Планавая замена банкамата прайшла ў Валожыне па вуліцы Партызанскай, 13, ля адміністрацыйнага будынка ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ "АСБ “Беларусбанк”".

Тут устаноўлены сучасны зручны банкамат нямецкай фірмы “NCR”. На тэрыторыі раёна аналагаў яму няма. У будучым магчыма ўкараненне спецыяльных функцый, каб банкаматам маглі карыстацца слабавідучыя і сляпыя кліенты, ёсць спецыяльныя раздымы для навушнікаў.

Прочитано 247 раз