Юныя чытальнікі Міншчыны на Рэспубліканскім конкурсе “Жывая класіка”

Четверг, 07 сентября 2017 16:55  |  Источник  Минский областной институт развития образования

У верасні старажытны Полацк, які святкуе 500-годдзе айчыннага кнігадрукавання і свой юбілей (1155-годдзе заснавання), прымаў удзельнікаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

Конкурс праводзіўся з мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі. У адборачных этапах конкурсу прынялі ўдзел больш за 13 000 юных чытальнікаў краіны.

Пераможцы абласнога этапу конкурсу з усіх рэгіёнаў Беларусі (па 4 чалавекі ад кожнай вобласці) прыехалі ў Полацк, каб паказаць свае творчыя здольнасці і цікавасць да беларускай літаратуры і культуры.

1 верасня на базе сярэдняй школы № 18 Полацка, якая носіць імя Еўфрасінні Полацкай, адбыўся паўфінал конкурсу юных чытальнікаў, у якім спаборнічалі 31 удзельнік. Права ўдзелу ў фінале, які прайшоў 2 верасня, атрымалі 12 навучэнцаў.

Журы, у склад якога ўваходзілі Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, а таксама вядомыя дзеячы культуры і адукацыі краіны, вызначылі пераможцаў і прызёраў у кожнай узроставай катэгорыі.

Па выніках рэспубліканскага конкурсу ўзнагароджаны:

дыпломам II ступені – Дунчанка Эвяліна, навучэнка ДУА «Заскавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Маладзечанскага раёна» (кіраўнік Алена Дзмітрыеўна Бенедычук);

дыпломам IIІ ступені –Раўтовіч Дар’я, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Любані» (кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Чарнагалова);

дыпломам лаурэата конкурсу – Цэхановіч Багдан, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка» Пухавіцкага раёна (кіраўнік Алена Віктараўна Курылава);

дыпломам удзельніка конкурсу – Чарнуха Кацярына, навучэнка ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа № 24 г. Барысава» (кіраўнік Лідзія Васільеўна Навіцкая).

Усім удзельнікам заключнага этапу ўручылі дыпломы і салодкія падарункі, а фіналісты атрымалі сертыфікаты на наведванне 2-х музееў г. Мінска і былі запрошаны ў сакавіку 2018 года ў дзіцячы адукацыйна-аздараўляючы цэнтр “Зубраня».

Мы ганарымся дзецьмі, якія годна прадставілі Мінскую вобласць!

Віншуем юных чытальнікаў і іх кіраўнікоў, жадаем далейшых творчых поспехаў!

Прочитано 436 раз

Галерея изображений

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета