ХІІ абласны фестываль нацыянальных культур

Четверг, 30 ноября 2017 10:20  |  Источник  Миноблисполком

2 снежня 2017 года ў Палацы культуры г. Маладзечна  адбудзецца ХІІ абласны фестываль нацыянальных культур, у якім прымуць удзел каля 250 таленавітых прадстаўнікоў 13 нацыянальнасцяў з 14 рэгіёнаў Міншчыны. 

У 13.00 у фае Палаца культуры адкрыецца выстава работ народных майстроў, нацыянальнай літаратуры, выстава-дэгустацыя страў грэчаскай, рускай, украінскай, польскай, узбекскай, армянскай і іншых нацыянальных кухняў.

У 14.00 у канцэртнай зале Палаца культуры пройдзе тэматычны канцэрт «Міншчына – адзіная сям’я» з удзелам творчых калектываў нацыянальных аб’яднанняў і асобных выканаўцаў. Сярод іх: Беларускае грамадскае аб’яднанне грэкаў «Пелапанэс», культурна-асветніцкае аб’яднанне «Краяны» Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Ватра», культурна-асветніцкае аб’яднанне ўкраінцаў «Обрий», культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Саюз палякаў на Беларусі», народнае аматарскае аб’яднанне прадстаўнікоў нацыянальных культур «Шматгалоссе» Печынскага ГДК Барысаўскага раёна.

Грамадскія аб'яднанні Мінскай вобласці на працягу ўсёй гісторыі правядзення рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур традыцыйна прымаюць у ім удзел. Журы, якое вызначыць лаўрэатаў – удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю у г. Гродна (2018г.), традыцыйна ўзначаліць народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь ім. Г.Цітовіча, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі.

Прочитано 227 раз