Конкурс "Радзіма мая дарагая"

Четверг, 07 декабря 2017 12:55  |  Источник  Союз писателей

Палажэнне аб літаратурным конкурсе “Радзіма мая дарагая”, прысвечаным 100-гадоваму юбілею Алеся Бачылы.

Агульнае палажэнне

Літаратурны конкурс “Радзіма мая дарагая”, праводзіцца грамадскім аб’яднаннем “Саюз пісьменнікаў Беларусі” сярод усіх, хто жадае выказаць свае стаўленне да тэмы Айчыны, Бацькаўшчыны, родных каранёў. 

 

Арганізатар конкурсу

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” 

 

Мэты конкурсу

  • папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей; прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму; ушанаванне знакамітых людзей; 
  • выяўленне літаратурна-ворчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў Беларусі. 

 

Намінацыі

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: 

  • Паэзія  
  • Песня 
  • Проза (апавяданні, нарысы, эсэ) 

 

Умовы, тэрміны і парадак правядзення

Літаратурныя творы прымаюцца на конкурс з 15 лістапада 2017 года па 15 лютага 2018 года. 

У склад Журы ўваходзяць знакамітыя пісьменнікі, прадстаўнікі інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі, супрацоўнікі літарат урных часопісаў “Полымя”, “Нёман”, “Маладосць”, газеты “ЛІМ”. 

Па выніках адкрытага галасавання членаў Журы вызначаюцца пераможцы конкурса: 1-е, 2-е, 3-е месца ў кожнай намінацыі. Журы можа прысуджаць удзельнікам конкурсу заахвочвальныя прызы. 

 

Патрабаванні да прадстаўляемых на конкурс работ

На конкурс прымаюцца нідзе раней ні друкаваныя творы. 

Вершы: не болей трох вершаў аднаго аўтара.  

Песня: не болей за тры песні аднаго аўтара.

Проза: не болей аднаго твора аб’ёмам не больш 5 друкаваных аркушаў фармата А4 (шрыфт Times New Roman, 14 размер шрыфта). 

Работы неабходна накіроўваць на адрас ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.  

220034, г.Мінск, вул.Фрунзе, 5, Саюз пісьменнікаў Беларусі, з паметкай “На конкурс”, або на эл. адрас:  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.  

Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.  

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.  

На тытульным лісце неабходна ўказаць:  

  • прозвішча, імя, імя па бацьку;  
  • дату нараджэння;  
  • месца працы або вучобы;  
  • адрас для перапіскі;  
  • нумар кантактнага тэлефону;  
  • е-mail (калі ёсць).  

 

Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. Лепшыя творы будуць размешчаны на сайце СП і надрукаваны ў літаратурных выданнях Беларусі.   

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 сакавіка 2018 года.  

Узнагароджанне адбудзецца падчас святочных урачыстасцей, прысвечаных 100-гадоваму юбілею Алеся Бачылы ў сакавіку 2018 года. 

Прочитано 145 раз