Новости Воложинского района

Вторник, 12 декабря 2017 09:15  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

У першых чыслах снежня ў Палацы культуры ў Маладзечне прайшоў ХII абласны фестываль нацыянальных культур.

Наш раён на фестывалі прадстаўлялі дуэт вакальнага гурта польскай песні “Івянчанка” Івянецкага гарпасялковага аддзела ГА “Саюз палякаў на Беларусі” і народны гурт народнага гумару “Дубінскія фанабэры” Дубінскога сельскага цэнтра культуры з беларускімі стравамі. Стол ад валожынскай зямлі атрымаўся вельмі багатым, на ім прысутнічалі нацыянальныя стравы, пададзеныя ў прыгожым керамічным посудзе, і стравы, уласцівыя дубінской мясцовасці: дранікі, клёцкі, мачанка, дамашнія кіўбасы, грыбы, сала, кіслая капуста і іншыя. Абодва калектывы ўзнагароджаны дыпломамі за захаванне і пераемнасць нацыянальных традыцый.

У дні, калі пад эгідай Чырвонага Крыжа праходзіла дабрачынная акцыя “Клопат”, прадпрымальнік Уладзімір Аляксеевіч Карэтнікаў (гандаль гародніннай прадукцыяй і фруктамі ля РЦК) ахвяраваў раённай арганізацыі таварыства пэўную суму.

Частка грошай пайшла на салодкі стол да Дня інвалідаў, які праводзіўся ў раённай бібліятэцы. На астатнія – закуплены ласункі для 8 дзяцей, што наведваюць цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

У дні акцыі індывідуальны прадпрымальнік Юлія Мікалаеўна Пісарык, якая гандлюе на рынку, перадала ў Чырвоны Крыж 9 пар новых красовак, а яе калега Жанна Аркадзьеўна Доўнар ахвяравала ўласныя рэчы.

У снежні ў Яршэвіцкім навучальна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа з’явіўся новы камп’ютарны клас (6+1 камп’ютар). Яго кошт – 6 тысяч 880 рублёў.

Не так даўно за бюджэтныя сродкі набыты таксама 40 самавыратавальнікаў, якія паступілі ў некаторыя дабравольныя пажарныя дружыны ўстаноў адукацыі раёна.

У 15 установах адукацыі раёна створаны піянерскія дружыны, якія ўзначальваюць дарослыя лідары. На 1 снежня бягучага года, пасля апошняй перарэгістрацыі, агульная колькасць піянерскай арганізацыі раёна – 2352 вучні. Усяго налічваецца 1425 піянераў і 923 акцябронкі – 96 працэнтаў ад усіх вучняў піянерскага ўзросту. У мінулым годзе агульная колькасць складала 89,9 працэнта.

З верасня па снежань у рады піянерскай арганізацыі ўступілі 163 піянеры і 261 акцябронак. Самы шматлікі ўрачысты прыём адбыўся ў Івянецкай сярэдняй школе – піянерскія гальштукі былі павязаны 70 вучням, а 67 малодшых школьнікаў сталі акцябратамі, што склала 100 працэнтаў ад усіх вучняў дадзенага ўзросту.

Каля 500 кніг з уласных бібліятэк перадалі раённай бібліятэцы жыхары Валожына Святлана Аляксандраўна Марчык, Марына Аляксандраўна Курбацкая, Ларыса Уладзіміраўна Хадарцэвіч, Святлана Саламонаўна Бушланава, Галіна Львоўна Суханава, Надзея Канстанцінаўна Гарашэвіч, Святлана Фёдараўна Журавель, Святлана Вікенцьўна Шаранговіч.

У пераважнай большасці гэта класічныя творы і праграмная літаратура, гістарычныя раманы і дэтэктывы, а таксама фантастыка і жаночыя раманы. Творы, якія найбольш запатрабаваныя ў чытачоў, папоўнілі фонды бібліятэкі. Астатнія знайшлі сваё месца ў аддзеле букросінгу, арганізаваным на першым паверсе бібліятэкі. Тут можна бясплатна знайсці кнігу і для дамашняй бібліятэкі. На асобным століку аформлены аддзел “Аддадзім кнігу ў добрыя рукі”. Зусім нечакана можна знайсці кнігу, пра якую марыў доўгі час. Так што паспяшайцеся ў бібліятэку, шаноўныя гараджане. Дарэчы, ва ўтульнай чытальнай зале можна таксама з карысцю правесці вольны час. Нават пры сціслых грашовых выдатках на падпісную кампанію на паліцах дастаткова самых розных газет і часопісаў.

У дырэктара парафіяльнага музея ксяндза Уладзіслава Чарняўскага Тарэсы Бітэль узнікла задума захаваць памяць і пра іншых славутых людзей Вішнеўскай зямлі. Гэта ёй падказалі самі вішнеўцы і наведвальнікі, якія цікавяцца гісторыяй мястэчка.

Ксёндз Уладзіслаў і настаўнік, паэт і перакладчык Пятро Бітэль жылі на адной вуліцы, непадалёк адзін ад аднаго. Доказам іх сяброўства засталіся шматлікія фотаздымкі, тэлеграма ад Пятра Іванавіча з віншаваннем ксяндза з імянінамі, кніга “Паэмы” з даравальным надпісам. Нядаўна ўнучка паэта Тамара Бярэзіна, што жыве ў Маладзечне, перадала музею пано, падараванае настаўніку вучнямі школы ў 1988 годзе, ксеракопіі дакументаў і фатаграфіі маладога Пятра Іванавіча, а сям’я настаўніка Ю. Н. Малашанкава – скураны партфель, набор ручак, якія належалі П. І. Бітэлю, кнігу Я. Коласа 1951 года выдання, малюнак (у рамцы), зроблены рукой самога паэта і перакладчыка.

Прочитано 244 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Инвестдоговор - это документ, за который инвестор несет ответственность…»

04.04.2018
Минск, приём граждан и юридических лиц