Новости Воложинского района

Пятница, 29 декабря 2017 11:00  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

На гэтым тыдні, па 31 снежня ўключна, у 12 установах адукацыі раёна працуюць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей. Зімовае аздараўленне пройдуць 220 вучняў малодшых класаў.

Самыя вялікія лагеры адкрыты на базе Івянецкай і Ракаўскай сярэдніх школ, іх наведваюць 35 і 30 дзяцей адпаведна. На аздараўленчую кампанію выдаткавана 5544 рублі датацыйных сродкаў, што выходзіць па 4 рублі 20 капеек на чалавека ў дзень.

На базе Кіраўскага райспажыўтаварыства Магілёўскай вобласці прайшоў Рэспубліканскі конкурс повараў, кандытараў, афіцыянтаў.

Мінскую вобласць сярод іншых удзельнікаў прадстаўляла кандытар VI разраду Лілія Віктараўна Саевіч з Валожына. Па выніках конкурсу ёй прысвоена званне “майстар-кандытар”. Пакуль жанчына будзе працаваць у сістэме спажывецкай кааперацыі, ёй будзе выплачвацца незалежная надбаўка да зарплаты. Сёння ў раёне працуе яшчэ адзін майстар-кандытар – Наталля Іванаўна Ісачанка, а таксама два майстры-повары ў рэстаране “Іслач”.

Старшыня раённага таварыства інвалідаў Віктар Альгертавіч Субач у гэтыя перадсвяточныя дні выступае ў ролі Дзядулі Мароза, які разносіць падарункі сваім падапечным.

Кожны з 70 членаў таварыства атрымаў салодкі падарунак, іх у якасці дабрачыннай дапамогі перадало івянецкае прадпрыемства “Івкон”. А вось інвалід першай групы з райцэнтра Сяргей Бітэль больш абрадаваўся новай калясцы, якую для яго шукалі больш за паўгода, можна сказаць, па ўсім свеце. Увогуле, шмат добрых людзей адгукаюцца на просьбы В. А. Субача пра дапамогу. Такім чынам раздабыты сёлета 7 інвалідных калясак, што знайшлі сваіх уладальнікаў і аблегчылі ім жыццё. Для Пяршайскай бальніцы сястрынскага догляду – двое хадункоў і гуманітарная дапамога.

Шмат жыхароў раёна прынялі ўдзел у святочнай дабрачыннай акцыі “Ёлка жаданняў” па лініі Таварыства Чырвонага Крыжа. Толькі за адзін дзень акцыі на валожынскім рынку валанцёры з атрада “Добрае сэрца” сельскагаспадарчага ліцэя разам з сацыяльным педагогам Марынай Аліноўскай сабралі 76 адзінак адзення і 35 пар абутку, цацкі і грошы.

Заўсёды з добрым сэрцам адгукаюцца на просьбы індывідуальныя прадпрымальнікі Максім Іванавіч Бень, Людміла Фёдараўна Скляповіч, Валянціна Рыгораўна Міхасенка, Павел Вячаслававіч Хацяновіч, Тамара Іванаўна Зянько, Святлана Віктараўна Шульжыцкая, Зоя Паўлаўна Данько, а таксама валожынцы – гаспадыні магазінаў Святлана Іванаўна Бычкоўская і Аліна Дзмітрыеўна Занямонец. 12 набораў з прадметаў гігіены сабрала для сірот з ліцэя гаспадыня магазіна “Мара” Настасся Ігараўна Казакевіч, з дапамогай астатніх дабрачынцаў выхаванцаў экіпіравалі, каб яны маглі добра правесці зімовыя канікулы ў РНПЦ “Пухавічы”.

20 дзяцей з Івянца разам з бацькамі пабывалі 25 снежня на Навагоднім прадстаўленні ў “Прэзідэнт-атэлі”. А 26 снежня ў Доме культуры артысты Белдзяржфілармоніі паказвалі святочнае дзейства “Навагодняя SМS-ка”, на якое прыйшлі больш за 200 юных жыхароў пасёлка.

У Доме культуры была з густам абсталявана фотазона, дзе жадаючыя маглі сфатаграфавацца напярэдадні Новага года. У фае таксама прадавалі цацкі, ласункі, што стварала святочную атмасферу. А самі культработнікі поўным ходам рыхтуюцца да галоўнага святочнага дзеяння, якое пройдзе ў навагоднюю ноч. Тут існуе традыцыя рыхтаваць відэапаштоўкі, праз якія розныя знакавыя для пасёлка людзі звяртаюцца да жыхароў з віншаваннямі. Сёлета плануюць перадаць віншаванні і ад новых кіраўнікоў – Аляксея Іосіфавіча Мінтэля, што ўзначаліў мясцовы завод керамікі, Кацярыны Мікалаеўны Мазанік, якая прызначана загадчыцай дзіцячага сада “Лесавічок”.

З верасня 2017 года ў санаторыі “Налібоцкая пушча” на тэрыторыі нашага раёна праходзяць аздараўленне 200 дзяцей з розных рэгіёнаў рэспублікі, раней тут было 180 месцаў.

А з будучага года ў адзіным дзіцячым санаторыі рэспублікі дэрматалагічнага профілю будуць аздараўляцца дзеці не толькі па Чарнобыльскай лініі. У асобным корпусе на 20 месцаў будуць праходзіць курс аздараўлення дзеці па пуцёўках па лініі сацыяльнага страхавання. Пуцёўкі па лініі ЧАЭС выдаюцца на 24 дні, па лініі сацстраху – на 21. Галоўныя працэдуры – гразевыя ванны, ванны з выкарыстаннем прыроднай мінеральнай вады, электрагразевыя ванны.

Прочитано 340 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018