Новости Воложинского района

Пятница, 12 января 2018 10:50  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

Напярэдадні новага года ў дзіцячым санаторыі “Налібоцкая пушча” змяніўся кіраўнік. На пасаду дырэктара ўстановы прызначаны Васілій Іванавіч Ракавец.

У Рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Бабровічах пабывалі каля 150 чалавек, з іх больш за 100 дзяцей. Арганізавана даставілі сваіх дзяцей на свята калектывы лясгаса, мясцовага сельгаспрадпрыемства СГУ “Бабровічы”, прыязджалі госці з Івянца і райцэнтра.

На тэрыторыі культустановы ўсіх гасцінна сустракалі казачныя персанажы, была арганізавана гульнявая праграма на свежым паветры. Затым дзеці і дарослыя з задавальненнем паглядзелі прадстаўленне “Прыгоды Дамавічка Кузі”.

8 студзеня 30 адораных школьнікаў з Івянца, удзельнікаў шматгадовай акцыі “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”, былі запрошаны на 24-ю рэспубліканскую праграму “Калядная ёлка”.

Прадстаўленне праходзіла ў дзяржаўным цырку. Дзеці былі ў захапленні ад святочнага дзеяння, а таксама атрымалі падарункі ад арганізатараў акцыі.

Напярэдадні Каляд і навагодніх свят у Валожыне працаваў елачны базар. Ляснымі прыгажунямі з Валожыншчыны гандлявалі і ў дзвюх кропках на праспекце Пушкіна ў Мінску. Таксама іх можна было набыць непасрэдна ў кожным лясніцтве.

Усяго за гэты перыяд было рэалізавана звыш 2600 елак розных памераў на суму каля 25 тысяч рублёў. Больш за іншых прадалі вечназялёных дрэўцаў Валожынскае і Багданаўскае лясніцтвы.

14 удзельніц клуба “Лэдзі”, які працуе пры аддзяленні дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра, разам са спецыялістам Крысцінай Спічак наведаліся 8 студзеня ў аграсядзібу “Налібоцкія васількі”.

Па-сучаснаму такое згуртаванне і аб’яднанне членаў клуба называецца “цім білдзінг”. Мікрааўтобус для паездкі выдзеліў тэрытарыяльны цэнтр. Мерапрыемства спартыўна-турыстычнага напрамку прывяло жанчын на экалагічную сцежку. Экскурсію правёў гаспадар сядзібы, выдатны знаўца мясцовасці Васіль Шакун. Тых, хто быў на экалагічнай сцежцы ўпершыню, надзвычай уразілі драўляныя скульптуры дзікіх жывёл. Пасля працяглага знаходжання на прыродзе гаспадары правялі экскурсію па сваёй сядзібе, дзе госці адзначылі з густам аформлены інтэр’ер, тэматычныя пакоі ў стылі рэтра – “савецкі” і “польскі”. А затым у цёплай дамашняй абстаноўцы пачаставалі духмяным травяным чаем і пірагамі з брусніцамі. Жанчын перапаўнялі эмоцыі, ліліся вершы пра хараство прыроды, чалавечыя адносіны, якія памяць утрымлівала шмат гадоў.

Па даных аддзела ЗАГС у 2017 годзе ў раёне нарадзіліся 302 дзіцяці, зарэгістравана 199 шлюбаў. Насельніцтва раёна паменела на 612 чалавек. Скасавана шлюбаў праз ЗАГС 23, а 6 грамадзян звярталіся за змяненнем прозвішча, імя ці імя па бацьку, зарэгістраваны 3 усынаўленні, 47 бацькоў прызналі сябе бацькамі нованароджаных дзяцей. Для параўнання: у 2016 годзе на свет з’явілася 400 немаўлят, шлюбаў было зарэгістравана 233, памерлі 679 чалавек, скасавана 26 шлюбаў.

Сярод жаночых імёнаў у лідарах была Софія (12), далей ішлі Ганна (10) і Ксенія (8). Да рэдкіх можна аднесці імёны Эльвіра, Мілаліка, Магдалена, Аніта, Ясенія (практычна кожны год маладыя маці ўспамінаюць пра гэты мексіканскі серыял), Каміла, Агата, Кіра, Сцяфанія. Сярод мужчынскіх імён самым папулярным было Кірыл (11), затым ідуць Арсеній і Мікіта (9), Арцём і Максім (8). Давалі бацькі сваім нашчадкам і рэдкія імёны: Якаў, Цімур, Даніэль, Яфім, Давыд, Адам, Мірон, Радзівон, Савелій, Святаслаў, Макар, Марк, Дамінік, Сцяпан, Артур, Сцяфан.

Калядны турнір па міні-футболе сярод хлопчыкаў 2009-2010 гадоў нараджэння сабраў пяць каманд: па дзве з Валожына і Ашмян і адну з Лагойска.

Першае і другое месцы занялі каманды гасцей з Ашмян. На трэцяй прыступцы апынулася адна з валожынскіх каманд. Пераможцам і прызёрам уручаны грашовыя прызы і граматы аддзела адкацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Прочитано 75 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Выражаю слова благодарности всем, кто внес свой вклад в общее дело развития Минщины…»

15.01.2018

80 лет Минской области