На ўчастак для галасавання № 4 прыйдуць выбаршчыкі з 11 населеных пунктаў

Пятница, 12 января 2018 16:40  |  Источник  Крупскі веснік

Члены ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 4 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, які размяшчаецца ў будынку Ігрушкаўскага сельскага выканаўчага камітэта, канстатуюць, што да правядзення выбараў ужо гатовы.

– У спісы грамадзян, якія маюць права прымаць удзел у выбарах, уключаны выбаршчыкі з аграгарадкоў Ігрушка і Узнацк, вёсак Самаседаўка, Каралёва, Малое Острава, Валкавыск, Гута, Двор Пярэсіка, Старая Пярэсіка, Кругліца, Батуры, – зазначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Надзея Раманчук. – Большасць з іх людзі сталага ўзросту. Але ёсць пяць маладых людзей, якія будуць галасаваць упершыню. Для іх мы падрыхтавалі сувеніры. У складзе камісіі працуюць 9 чалавек. 

Работа непасрэдна з выбаршчыкамі – галоўнае ў дзейнасці камісіі. Таму тут зроблена ўсё неабходнае па ўдакладненні спісаў, абсталяванні спецыяльных стэндаў і куткоў выбаршчыкаў, на якіх размешчана адпаведная інфармацыя. Наведвальнікі ўчастка для галасавання могуць азнаёміцца з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, зборнікам дакументаў аб выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання, метадычнымі дапаможнікамі, нарматыўнымі дакументамі і іншымі матэрыяламі.

Перадвыбарная кампанія – час напружаны. І старшыня ўчастковай выбарчай камісіі, яе намеснік, сакратар і члены камісіі працуюць па запытах выбаршчыкаў, прапаноўваюць ім звярнуць увагу на інфармацыю аб нумарах тэлефонаў Цэнтрвыбаркама, Мінскай абласной, акруговай і Крупскай раённай камісій. Яны змешчаны ў кутку выбаршчыка і, патэлефанаваўшы па ўказаных нумарах, можна атрымаць адказ на любое пытанне. З інфармацыяй аб ходзе выбараў можна таксама пазнаёміцца на сайце Крупскага райвыканкама.

Яшчэ раз нагадаем, што 9 студзеня пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, якая падоўжыцца да 18 студзеня ўключна. Пасля рэгістрацыі кандыдаты змогуць пачаць перадвыбарную агітацыю.

Прочитано 597 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018