Раённая выбарчая камісія ў Маладзечне зарэгістравала 47 кандыдатаў у дэпутаты

Пятница, 19 января 2018 15:10  |  Источник  Маладзечанская газета

Амаль паўтары гадзіны доўжылася пасяджэнне раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Такая працягласць па часе тлумачыцца і нефармальным стаўленнем камісіі да выканання сваіх абавязкаў, і важнасцю пытанняў, вынесеных на разгляд. Сярод іх рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, зацвярджэнне тэксту выбарчага бюлетэня, правядзенне жараб’ёўкі паміж кандыдатамі ў дэпутаты для выступлення па мясцовым радыё.

Як адзначыла яе старшыня Святлана Юрчык, камісія ўважліва, як таго і патрабуе закон, вывучыла дакументы, пададзеныя патэнцыяльнымі прэтэндэнтамі на мандат дэпутата райсавета – падпісныя лісты, пратаколы пасяджэння кіруючага органа палітычнай партыі, сходу выбаршчыкаў працоўнага калектыву, іншыя дакументы для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты. У выніку траім чалавекам было адмоўлена ў рэгістрацыі з-за наяўнасці істотных памылак пры вылучэнні кандыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў, яшчэ дваім – па прычыне парушэнняў пры запаўненні дэкларацыі і адсутнасці неабходных дакументаў.

У выніку пайменнага галасавання камісія зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 47 чалавек. У трох акругах – дзвюх у горадзе і адной у сельскай мясцовасці – выбары могуць прайсці на альтэрнатыўнай аснове: тут зарэгістравана больш за аднаго прэтэндэнта на дэпутацкі мандат.
З дня рэгістрацыі кандыдаты ў дэпутаты атрымалі права на перадвыбарную агітацыю, якую можна весці да 17 лютага ўключна. З якой праграмай пойдуць яны на сустрэчы з выбаршчыкамі, што пастараюцца данесці да іх увагі – пакажа час.

Подробнее

Прочитано 364 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета