Роля жанчын у палітыцы і ўдзел моладзі ў выбарах

Понедельник, 22 января 2018 09:40  |  Источник  Газета "Прамень"

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на семінары-практыкуме «Моладзь выбірае!» расказала пра ролю жанчын у палітыцы, удзел моладзі ў выбарах і аб прапановах па змяненні выбарчага заканадаўства.

У прыватнасці, Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што вітае імкненне прадстаўніц прыгожага полу вылучацца кандыдатамі на дэпутацкае крэсла. Еўрапейская тэндэнцыя, калі не менш за 30 працэнтаў дэпутатаў складаюць жанчыны, у Беларусі таксама пацвярджаецца.

Да галоўных якасцяў, якія павінен мець будучы дэпутат, старшыня Цэнтрвыбаркама аднесла ў першую чаргу сумленнасць і жаданне працаваць. Яна звярнула ўвагу на тое, што менавіта ў Мінску да кандыдатаў і арганізатараў выбарчай кампаніі прад’яўляюцца самыя высокія патрабаванні. У гэтую выбарчую кампанію кожны сёмы прэтэндэнт на дэпутацкае крэсла ў Мінгарсавеце маладзейшы за 30 гадоў, амаль 20 працэнтаў з іх – прадстаўнікі БРСМ. Больш за ўсё прадстаўнікоў моладзі вылучылі палітычныя партыі, найбольшую актыўнасць праявілі Ліберальна-дэмакратычная партыя і Камуністычная партыя Беларусі.

Акрамя таго, маладых людзей цікавіла, ці плануе Беларусь уносіць змяненні ў выбарчае заканадаўства, сістэму датэрміновага галасавання, ці разглядаецца ўвядзенне электроннага галасавання. «Выбарчае заканадаўства пастаянна мяняецца, але гэта не глабальныя змяненні. І цяпер пры Цэнтральнай камісіі створана экспертная міжведамасная група, якая працавала над прапановамі АБСЕ па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства. Усе прапановы групы пададзены кіраўніку дзяржавы. У прыватнасці, прапануецца яшчэ больш аблягчыць пытанні вядзення перадвыбарнай агітацыі, пашырыць правы кандыдатаў у дэпутаты», – адзначыла Лідзія Ярмошына.

Што датычыць электроннай сістэмы галасавання, то, паводле яе слоў, Беларусь павінна імкнуцца да больш шырокага ўкаранення інфармацыйных тэхналогій. Першая задача – увядзенне электроннага рэгістра выбаршчыкаў. Затым, на думку Лідзіі Ярмошынай, варта было б дазволіць электроннае галасаванне для выбаршчыкаў за мяжой. Адмаўляцца ад датэрміновага галасавання не плануецца. «Гэта распаўсюджаная міжнародная норма. У многіх еўрапейскіх дзяржавах галасуюць датэрмінова, а ў Амерыцы датэрміновае галасаванне доўжыцца да 90 дзён, ёсць штаты, дзе ніякага іншага галасавання не існуе», – падкрэсліла яна.

Подробнее

Прочитано 308 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета