Акцыя «#Моладзь вырашае» прайшла ў Беразіно

Понедельник, 22 января 2018 16:40  |  Источник  ГУ «Редакция газеты «Бярэзінская панарама»

22 студзеня грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» дало старт рэспубліканскай акцыі «#Моладзь вырашае!», прымеркаванай да правядзення ў краіне выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання.

У ходзе акцыі кожны выбаршчык мае магчымасць напісаць пажаданні патэнцыяльным дэпутатам, пакінуўшы лісты ў спецыяльных скрынях. Яны ўжо ўстаноўлены ў месцах пікетаў БРСМ ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты, а таксама ў час маладзёжных акцый, прысвечаных выбарам.

-Магчымасць зрабіць наказ сваім кандыдатам у першы ж дзень акцыі на пляцоўцы каля уваходу на харчовы рынак выказалі каля двадцацібярэзінцаў, — гаворыць сакратар РК ГА “БРСМ” Алеся Уладзіміраўна Гурынава, — актыўна адгукнулася на наш заклік моладзь. Яны не праглі ананімнасці, а адкрыта наказвалі кандыдатам вырашыць праблему правядзення вольнага часу працуючай моладзі. Людзі больш старэйшага ўзросту таксама не ўтойвалі сваіх пажаданняў наконт рамонту дарог.

Мерапрыемствы акцыі #Моладзь вырашае!» пройдуць пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ва ўсіх рэгіёнах краіны па 17 лютага ўключна. Пасля выбараў наказы беларусаў моладзь ўручыць народным выбраннікам.

Подробнее

Прочитано 357 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи