Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

Раённая бібліятэка падрыхтавала мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Мінскай вобласці, “Міншчына – сэрца Беларусі”. За круглым сталом сабралі шмат вядомых у горадзе людзей, якія пакінулі свой след у летапісе раёна і вобласці, а таксама з’яўляюцца актыўнымі чытачамі.

Вялі мерапрыемства загадчыца бібліятэкі Ірына Зянько і загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Анастасія Пахолка. Супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея падрыхтавалі мультымедыйнае суправаджэнне. Было што ўспомніць Сяргею Сяргеевічу Маляўскаму, Марыі Францаўне Бардзіновіч, Софіі Ігнацьеўне Кавяза, Марыі Антонаўне Шакун, Наталлі Паўлаўне Лоўчай, Валянціне Францаўне Русакевіч, Людміле Аляксееўне Нікановіч і іншым пра дасягненні нашага раёна ў складзе Міншчыны на гістарычным шляху, пра будаўніцтва і развіццё адукацыі, аховы здароўя, поспехі ў сельскай гаспадарцы і многае адметнае, што адбылося за восем дзесяцігоддзяў. Не буду называць рэгаліі і былыя пасады гэтых людзей, бо яны вядомы практычна кожнаму з чытачоў. На сустрэчы прысутнічаў загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. М. Адамовіч.

У рамках праграмы “Аб сацыяльнай абароне і занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады” з раённага бюджэту на бягучы год будзе выдзелена 5250 рублёў на супрацьпажарныя мерапрыемствы. У рамках яшчэ адной праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека ў Рэспубліцы Беларусь” прадугледжана таксама выдзяленне аналагічнай сумы на гэтыя мерапрыемствы для мнагадзетных сем’яў.

На працягу года ў дамах некаторых жыхароў раёна будзе заменена электраправодка, устаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. У дадзены момант вывучаюцца патрэбы, даследуюцца домаўладанні. Летась за кошт бюджэтных сродкаў адной мнагадзетнай сям’і ўстаноўлены пажарны апавяшчальнік з перадачай сігналаў на пункт дыспетчарызацыі РАНС з дапамогай сродкаў сотавай сувязі. Праведзеныя работы каштавалі 518,5 рубля. Устаноўлены аўтаматычныя апавяшчальнікі ў дамах 2 адзінокіх інвалідаў, 2 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 7 адзінокіх грамадзян, 30 мнагадзетных сем’яў і іншых катэгорый грамадзян.

У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры 18 студзеня адкрылася выстава адной манеты.

На адкрыцці прысутнічаў івянецкі краязнавец Валерый Мазура, які непадалёк вёскі Налібокі Стаўбцоўскага раёна знайшоў манету Рымскай імперыі. На ёй адлюстраваны Марк Аўрэлій Аляксандр Север, на рэверсе – бог вайны Марс. Яна не вельмі рэдкая, аднак у нашай мясцовасці выяўлена ўпершыню.

Мінскі скульптар і нумізмат Валерый Калясінскі расказаў прысутным, сярод якіх былі жыхары гарпасёлка і вучні мясцовай школы, пра значнасць манеты. Увогуле, у той дзень яны даведаліся шмат цікавага і новага аб гандлёва-грашовых адносінах на тэрыторыі нашага краю. Пакуль што з манетай можна азнаёміцца ў Івянецкім музеі. Пасля В. Мазура збіраецца перадаць знаходку ў музей вёскі Налібокі.

У другой палове мінулага года Белдзяржстрах і забаўляльны комплекс “Лябяжы” праводзілі сумесную рэкламную акцыю. Жыхары рэспублікі, якія заключылі дагавор дабравольнага страхавання на суму не менш за 25 рублёў, атрымлівалі льготны сертыфікат на наведванне аквапарка “Лябяжы”. Скідкі былі відавочныя.

У кастрычніку жыхары Валожыншчыны атрымалі 363 сертыфікаты, у лістападзе – 294, у снежні – 103. Многія скарысталі магчымасць адпачнуць сем’ямі ці з сябрамі. Больш за ўсё, зразумела, людзей вабіў басейн. Цяпер жа такую магчымасць, як наведванне басейна, у райцэнтры могуць дазволіць сабе хоць кожны дзень.

Доўгачаканыя маразы нарэшце замацавалі лёд на валожынскім возеры. Дзеці і дарослыя жадаюць катацца на каньках.

ФАЦ Валожынскага раёна мае ў наяўнасці каля 100 пар канькоў, якія будуць выдавацца напракат. На жаль, вялікіх памераў зусім мала, больш канькоў для дзяцей і жанчын. Разглядаецца пытанне аб пакупцы сёлета новых канькоў.

У мінулую сераду ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбылося чарговае, але першае ў новым годзе пасяджэнне клуба для падлеткаў “Общение”.

Трэнінг на тэму “Прафілактыка суіцыдальных паводзін сярод падлеткаў” з вучнямі СШ № 1 і СШ № 2 райцэнтра праводзіла псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра А. І. Залеская.

Прочитано 369 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан