Працуе раённая камісія

Среда, 24 января 2018 09:30  |  Источник  Газета "Прамень", Надзея БАТАЛКА

Стаўбцоўская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання (на здымку) на сваім чарговым пасяджэнні разглядала пытанне аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў.

Як адзначыў старшыня раённай выбарчай камісіі Сямён Юрчык, у 25 выбарчых акругах падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты 28 чалавек. Папярэдне членамі камісіі была праведзена праверка пакетаў дакументаў, якія паступілі на рэгістрацыю, на дакладнасць занесеных у іх звестак. Парушэнняў не выяўлена. Правераны падпісныя лісты кандыдатаў у дэпутаты, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў грамадзян. Не набраў неабходнай колькасці подпісаў толькі адзін кандыдат, якому і было адмоўлена ў рэгістрацыі. Усе патрабаванні Выбарчага кодэкса вылучаных ад працоўных калектываў захаваны.

Такім чынам, камісія аднагалосна зарэгістравала 27 кандыдатаў. Затым быў зацверджаны тэкст бюлетэняў для галасавання па кожнай выбарчай акрузе і вызначана іх прыкладная колькасць. Узоры бюлетэняў будуць надрукаваны ў газеце.

Праведзена жараб’ёўка паміж кандыдатамі ў дэпутаты для вызначэння даты і часу выступленняў па беларускім радыё і тэлебачанні.

Пачынаецца перадвыбарная агітацыя. Стаўбцоўскай раённай выбарчай камісіяй будуць заказаны агульныя агітацыйныя плакаты з біяграфічнымі данымі ўсіх кандыдатаў у дэпутаты. За кошт сродкаў уласных выбарчых фондаў кожны кандыдат мае права зрабіць сабе рэкламу і выпусціць асобны плакат.

Вызначаны і абсталююцца ўчасткі для галасавання, на іх арганізаваны дзяжурствы. Кожны выбаршчык мае права прыйсці на свой участак і пацікавіцца, ці ёсць ён у спісах, а таксама атрымаць неабходную інфармацыю. Дарэчы, спісы, як і звычайна, будуць удакладняць члены ўчастковых камісій, кожны на замацаваным за ім участку. Выраблены ў Стаўбцоўскай друкарні паведамленні, якія будуць раздадзены выбаршчыкам пры ўдакладненні спісаў.

Подробнее

Прочитано 268 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета