На участках для галасавання ў Крупскім раёне створаны ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Среда, 24 января 2018 11:40  |  Источник  Газета "Крупскі веснік", Татьяна Толкачева

Каляровы плакат аб тым, што 18 лютага пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, змешчаны на самым бачным месцы – пры ўваходзе ў будынак Крупскага сельскага выканаўчага камітэта.

У самім памяшканні на стэндзе «Куток выбаршчыка» змешчана ўся неабходная інфармацыя, якая датычыць выбараў. Тут жа можна азнаёміцца са спісам членаў участковай выбарчай камісіі, графікам яе работы, планам арганізацыйных мерапрыемстваў, звесткамі аб кандыдатах у дэпутаты Крупскага сельскага Савета дэпутатаў.

Падчас наведвання ўчастка для галасавання мы сустрэлі старшыню ўчастковай выбарчай камісіі Таццяну Рабчынскую, якая расказала, што ў склад камісіі ўваходзіць 11 чалавек:

– Па аднаму прадстаўніку ад раённых арганізацый Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» і сем чалавек вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заявы. Не магу не адзначыць, што ўсе яны – людзі вопытныя, кампетэнтныя і адказныя. Маім намеснікам з’яўляецца Наталля Шыла, сакратаром – Ірына Ладоўская. Члены выбарчай камісіі вельмі ўважліва папрацавалі над укладненнем спісаў выбаршчыкаў. У панядзелак адбылося пасяджэнне выбарчай камісіі па зацвярджэнні гэтых спісаў. Спадзяемся, што ніякіх пытанняў не павінна ўзнікнуць, калі любы з выбаршчыкаў падыдзе ў камісію, а рабіць гэта можна з 2 лютага, каб праверыць, ці ёсць яго прозвішча ў спісах або ці правільна запісаны дадзеныя аб ім. Асобна змешчана паведамленне аб тым, што датэрміновае галасаванне будзе праходзіць з 13 па 17 лютага. 

На ўчастку для галасавання паклапаціліся таксама аб забеспячэнні ўмоў для ўдзелу ў выбарчай кампаніі асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. 

– Да вырашэння гэтага пытання мы падышлі з усёй адказнасцю, – працягвала Таццяна Рабчынская. – На ўчастку для галасавання для грамадзян са слабым зрокам ёсць павелічальнае шкло, якім такія людзі могуць скарыстацца, участак абсталяваны пандусам. У дзень выбараў ёсць у нас і магчымасць падвозу інвалідаў да выбарчых урнаў па папярэдніх заявах. Наогул, з маючымі адбыцца выбарамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў нашы выбаршчыкі ў першую чаргу звязваюць свае надзеі на павышэнне матэрыяльнага дабрабыту, на стабільнасць і спакой у грамадстве.

Подробнее

Прочитано 395 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018