У падтрымку маладых

Пятница, 26 января 2018 11:40  |  Источник  Газета «Голас Любаншчыны», Дар’я РАБЦАВА.

22 студзеня грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» аб’явіла аб старце акцыі «#Моладзь вырашае!», прымеркаванай да правядзення ў краіне выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Па задумцы, выбаршчыкі атрымалі магчымасць напісаць пажаданні патэнцыйным дэпутатам і змясціць іх у спецыяльныя скрыні. Зрабіць гэта можна ў месцах правядзення пікетаў БРСМ у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты, а таксама падчас маладзёжных акцый, прысвечаных выбарам.Такія мерапрыемствы будуць праходзіць пад эгідай саюза моладзі па ўсёй краіне да 17 лютага ўключна. Пасля выбараў пажаданні простых беларусаў моладзь уручыць адрасатам.
22 студзеня да акцыі далучыліся і актывісты БРСМ на Любаншчыне. У прыватнасці, у вёсцы Загалле непадалёку ад магазіна «Пралеска» яны арганізавалі збор пажаданняў ў адрас маладога кандыдата ў дэпутаты, які прэтэндуе на мандат у Соснаўскі сельскі Савет.
Як адзначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Радчэня, некалькі жыхароў вышэйназванага населенага пункта падтрымалі ініцыятыву і апусцілі ў спецыяльную скрыню свае наказы патэнцыйнаму кандыдату.
Подробнее

Прочитано 257 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета