БРСМ – на падтрымку сваіх кандыдатаў

Понедельник, 29 января 2018 10:00  |  Источник  Газета "Прамень"

Актывісты раённай арганізацыі БРСМ правялі ў Стоўбцах мерапрыемства па падтрымцы моладзі, якая вылучана кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў.

Стаўбцоўшчына далучылася такім чынам да рэспубліканскай акцыі «Моладзь вырашае», каб сабраць наказы і пажаданні для будучых дэпутатаў. Сімвалічна, што свае наказы жадаючыя паўдзельнічаць у акцыі маглі апусціць, як і бюлетэні падчас галасавання на выбарах, у спецыяльную скрыню.

– Людзі цікавяцца выбарамі, з разуменнем аднесліся да нашай прапановы. Будзем працаваць у гэтым накірунку і далей, – зазначыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Сярод кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі зарэгістраваны начальнік аператыўна-дыспетчарскай службы Стаўбцоўскіх электрасетак Юрый Дзёмін і першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Полацкі. Сваю актыўнасць яны падмацоўваюць грамадскімі справамі.

Подробнее

Прочитано 90 раз