Школа маладых выбаршчыкаў працуе ў маладзечанскім каледжы

Вторник, 30 января 2018 15:00  |  Источник  ДУ «Рэдакцыя «Маладзечанская газета», Ірына Рабушка

У самым разгары кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Актыўны ўдзел у ёй прымае моладзь Маладзечаншчыны. Ва ўсіх сярэдніх спецыяльных навучальных установах працуюць школы маладых выбаршчыкаў.

У гандлёва-эканамічным каледжы разабрацца ў аспектах выбарчага права дапамагае навучэнцам выкладчыца юрыдычных дысцыплін Святлана Лукашук. Таксама ва ўстанове ёсць дзве агітацыйна-прапагандысцкія групы. Адпаведнай работай займаецца больш за 20 юнакоў і дзяўчат — будучых правазнаўцаў. Прычым гэтыя групы ствараюцца кожны навучальны год альбо абнаўляецца іх склад. Працуюць агітатары-прапагандысты па прынцыпе «роўныя з роўнымі». У каледжы і іншых навучальных установах для сваіх равеснікаў яны праводзяць круглыя сталы, тэматычныя сустрэчы па прававым выхаванні, прафілактыцы правапарушэнняў, працаўладкаванні маладых спецыялістаў. Рыхтаваць змястоўную інфармацыю навучэнцам дапамагаюць педагогі.

Цяпер асаблівая ўвага надаецца выбарам дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Дарэчы, у гандлёва-эканамічным больш за 260 навучэнцаў упершыню стануць выбаршчыкамі. Як і ў іншых грамадзян, у іх ёсць магчымасць прагаласаваць датэрмінова. Юнакі і дзяўчаты, якія жывуць у інтэрнаце ад навучальнай установы, могуць аддаць свой голас на выбарчым участку, што размешчаны ў політэхнічным каледжы. Але многія жадаюць пайсці разам з бацькамі непасрэдна ў дзень выбараў – 18 лютага, бо лічаць гэта своеасаблівым сямейным святам.  
Журналісты «МГ» якраз трапілі на чарговае пасяджэнне школы маладых выбаршчыкаў. Навучэнцы разбіраліся ў структуры камісій па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Для нагляднасці «тэарэтычнага матэрыялу» былі выкарыстаны відэаслайды. На дапамогу прыходзіць таксама інтэрнэт. Па агульнай камп’ютарнай сетцы можна распаўсюдзіць неабходную інфармацыю сярод педагогаў і навучэнцаў. На пытанне, чаго маладыя выбаршчыкі найперш чакаюць ад дзяржаўнай кампаніі, яны аднагалосна адказалі: стабільнасці.

Подробнее

Прочитано 511 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018