Менш за месяц

Четверг, 01 февраля 2018 15:55  |  Источник  Газета “Слуцкі край”, Наталля СЕЛЯЗНЁВА

Менш за месяц засталося да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Ва ўчастковых выбарчых камісіях ідзе падрыхтоўчая работа. Карэспандэнт «Слуцкага краю» пацікавілася яе ходам у старшыні ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №30 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Людмілы Васільеўны Гурыновіч.

– Наш участак для галасавання размешчаны ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы. Зараз камісія займаецца ўдакладненнем спісаў грамадзян, маючых права ўдзельнічаць у выбарах. Спісы неабходна прадаставіць на ўчастку для галасавання для азнаямлення грамадзян не пазней за пятнаццаць дзён да выбараў. Работа праходзіць  у зладжаным рытме, большасць членаў нашай камісіі, а гэта адзінаццаць чалавек, маюць пэўны вопыт такой дзейнасці, у камісіі працуюць не ўпершыню.
 
На ўчастку абсталявалі куток выбаршчыка, інфармацыйны стэнд, дзе размешчаны неабходныя дакументы, матэрыялы: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Указ Прэзідэнта краіны аб правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, апублікаваныя рашэнні аб стварэнні выбарчых акруг, участкаў для галасавання, участковых выбарчых камісій, тэрытарыяльная схема ўчастка для галасавання, тэлефоны экстранных службаў, журнал рэгістрацыі назіральнікаў і іншае.
 
Не будзе ўскладненняў  на ўчастку ў арганізацыйным плане падчас правядзення датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў: у наяўнасці скрыні, кабіны для тайнага галасавання. Па добрай традыцыі ў дзень выбараў адзначым падарункамі юных грамадзян, якія будуць галасаваць упершыню.
 
Прочитано 375 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018