Участак для галасавання № 3 Крупскага раёна прыме звыш 600 выбаршчыкаў

Понедельник, 05 февраля 2018 11:30  |  Источник  Газета "Крупскі веснік", Татьяна Толкачева

У першы дзень, калі ўчасткі для галасавання пачалі працаваць у адкрытым рэжыме, мы завіталі ў Каласоўскую сярэднюю школу, дзе размяшчаецца ўчастак для галасавання № 3 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання. 

– Плануецца, што на ўчастак для галасавання прыйдуць больш за 600 выбаршчыкаў з 16-ці населеных пунктаў Бобрскага сельсавета – з аграгарадка Замкі, вёсак Дворышча, Пліса, Стары Бобр, Сінічанка, Ліпавец, Кляновічы, Забалоцкае, Шацькі, Стаі і іншых, – расказала старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Клара Карамыслава. – У складзе камісіі працуюць 9 чалавек. Спісы выбаршчыкаў правераны, да 7 лютага будуць накіраваны запрашэнні і практычна ўсё гатова для датэрміновага галасавання. Ужо цяпер кожны выбаршчык мае права прыйсці на ўчастак для галасавання і праверыць у спісах выбаршчыкаў дакладнасць дадзеных пра сябе. І з практыкі мінулых гадоў ведаю, што многія скарыстоўваюць такую магчымасць. У дзень выбараў плануем стварыць абстаноўку ўрачыстасці і свята, каб кожны выбаршчык змог прыйсці і з настроем выказаць сваё волевыяўленне. Тым, хто будзе галасаваць упершыню, а на ўчастку два маладыя выбаршчыкі – Анастасія Шалбанава і Алена Грахольская – асаблівая ўвага, для іх падрыхтаваны сувеніры. Паклапаціліся мы і аб забеспячэнні ўмоў для ўдзелу ў выбарах асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. 

Падчас наведвання ўчастка мы ўбачылі прыгожа аформлены «Куток выбаршчыка» з усёй неабходнай інфармацыяй – плакатамі, спісам членаў выбарчай камісіі, прозвішчамі яе старшыні і сакратара, рэжымам работы ўчастковай выбарчай камісіі. На бачным месцы – каляндар з паведамленнем, колькі дзён засталося да выбараў. У гэтыя дні пачаўся прыём выбаршчыкаў. Кожнаму, хто звяртаецца з тым або іншым пытаннем, члены выбарчай камісіі даюць кампетэнтнае тлумачэнне.

– Выбары любога маштабу – гэта палітычная акцыя, дзе задзейнічаны ўсе без выключэння. І людзі ў ёй павінны быць актыўнымі, таму што вырашаецца важная дзяржаўная задача, – адзначыла напрыканцы старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Клара Карамыслава. – Упэўнена, той, хто даражыць сваёй сям’ёй, краінай, разумее, што ад яго актыўнасці залежаць перспектывы.

Подробнее

Прочитано 359 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета