Рыхтуемся да выбараў

Вторник, 06 февраля 2018 11:00  |  Источник  Газета "Прамень"

З ЗАПРАШЭННЕМ – У КОЖНЫ ДОМ

Вішнявецкі ўчастак № 14, які месціцца ў будынку мясцовага Дома культуры, поўнасцю падрыхтаваны да галасавання. Устаноўлены дзве кабіны, змешчана інфармацыя аб кандыдатах у дэпутаты. З 2-га лютага на ўчастку пачалося дзяжурства членаў камісіі.

– У складзе камісіі працуюць 13 чалавек, і ўсе яны ўжо маюць вопыт падобнай работы. Разам з тым, ізноў праштудзіравалі Выбарчы кодэкс рэспублікі і працуем згодна з планам, – заўважае старшыня камісіі Ірына Валкалоўская.

За кожным членам камісіі замацаваны населеныя пункты, да жыхароў якіх яны адправіліся з запрашэннем на выбары. Заходзяць у кожны дом. Прыемна, што вяскоўцы ведаюць пра выбары ў мясцовыя Саветы, праяўляюць зацікаўленасць да асоб кандыдатаў у дэпутаты. Колькасць выбаршчыкаў у сувязі з рэарганізацыяй участкаў на тэрыторыі Вішнявецкага сельсавета вырасла на 290 чалавек (да Вішнявецкага ўчастка № 14 дабавіліся жыхары вёсак Халаімаўшчына, Мархачоўшчына і Галавенчыцы) і, згодна з удакладненымі спісамі, складае 1016 выбаршчыкаў.  

Выбаршчыкаў запрашаюць аддаць свой голас за дастойных кандыдатаў 18 лютага 2018 года каляровыя плакаты, якія змешчаны не толькі на ўчастку для галасавання, а і ў грамадскіх і іншых людных месцах на тэрыторыі сельсавета – на магазінах, амбулаторыі, школе, вытворчых аб’ектах.

НАПАМІНАК – ПА ЭЛЕКТРОННАЙ ПОШЦЕ

Асноўная інфармацыя на інфармацыйных стэндах на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна датычыць выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Да прыкладу, на стэндзе ў фае філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы можна азнаёміцца таксама з праграмай кандыдата ў абласны Савет дэпутатаў. Плакаты ў відных месцах, у тым ліку ў бібліятэцы завода, заклікаюць кожнага прыйсці на выбары 18 лютага 2018 года і зрабіць свой выбар на карысць будучага свайго раёна, Міншчыны і, безумоўна, нашай краіны. Як адзначае спецыяліст па інфармацыйнай рабоце з моладдзю Аксана Мачоная, у інтэрнаце завода традыцыйна размяшчаецца ўчастак для галасавання, адзін з самых інфармацыйна насычаных, добраўпарадкаваных у раёне.

Аналагічная работа ў калектыве праводзіцца напярэдадні выбараў і Стаўбцоўскім занальным вузлом электрасувязі. «У дзень інфармавання прайшла гутарка з работнікамі аб ролі выбараў. «На даны момант раздаём памяткі. Паколькі наша прадпрыемства ахоплівае таксама Уздзенскі і Дзяржынскі раёны, то інфармацыю з заклікам удзельнічаць у выбарах рассылаем сваім работнікам і па электроннай пошце», – расказвае інжынер электрасувязі, адказная за ідэалагічную работу і старшыня прафкама Марыя Пашковіч. Сваю грамадзянскую актыўнасць электрасувязісты праявілі і ў перыяд, калі ішоў збор подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты.

Подробнее

Прочитано 303 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Основа всего – нужно жить и работать в русле закона, тогда всё будет понятно и ясно…»

16.05.2018
Молодечно, прием граждан