У фармаце адкрытасці

Вторник, 06 февраля 2018 12:30  |  Источник  Газета "Маладзечанская газета", Алег Бяганскі

Калектыў ЗАТ «Маладзечнамэбля» і прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства рыхтуюцца прыняць актыўны ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, што адбудуцца 18 лютага. Людзі разумеюць: ад іх выбару залежыць многае.

— Нашы работнікі жыва цікавяцца асобамі кандыдатаў у дэпутаты, іх праграмамі, — адзначыў начальнік аддзела сацыяльнага развіцця таварыства, старшыня прафкама прадпрыемства Анатолій Бяляўскі. — Адпаведная інфармацыя размяшчаецца на спецыяльным стэндзе. Акрамя таго, кожны, хто сочыць за выбарчай кампаніяй, можа знайсці дадатковыя звесткі.

Калектыў, а гэта каля 800 чалавек, неабыякава ставіцца да тых, хто выказвае жаданне прадстаўляць нашы інтарэсы ў раённым і абласным Саветах. 

Мэта прафсаюзнай арганізацыі – давесці да людзей важнасць выбарчай кампаніі, накіраваць іх прыняць удзел у галасаванні. Як паказвае практыка, яўка сярод работнікаў прадпрыемства заўсёды высокая. 

— Адкрытасці выбарчай кампаніі спрыяе і тое, што два работнікі ЗАТ «Маладзечнамэбля» з’яўляюцца членамі адной з участковых выбарчых камісій, а некаторыя і самі раней былі дэпутатамі мясцовых Саветаў, — падкрэсліў Анатолій Бяляўскі.

Подробнее

Прочитано 177 раз