Важнасць інфармацыйнага суправаджэння

Среда, 07 февраля 2018 09:50  |  Источник  Газета "Нарачанская зара", Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбарчы марафон пакрысе набірае абароты. Пры гэтым важнае значэнне надаецца інфармацыйнаму забеспячэнню важнай палітычнай кампаніі, якая набліжаецца.

Вось  і пацікавілася ў дырэктара раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяны НЫРЦОВАЙ, якая роля бібліятэчных устаноў у інфармаванні насельніцтва аб ходзе падрыхтоўкі і правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання:

— Пачну з таго, што бібліятэчныя ўстановы раёна не застаюцца ў баку ад важнай палітычнай кампаніі — выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання, назначаных на 18 лютага бягучага года. Ва ўсіх бібліятэках аформлены выставы, дзе сабрана ўся неабходная інфармацыя, якая датычыць выбараў. Яна, дарэчы, пастаянна абнаўляецца. Ёсць там Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2017 года № 410, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, іншыя заканадаўчыя дакументы. Кожны наведвальнік установы можа пазнаёміцца з аформленай выставай і прачытаць інфармацыю, якая яго найбольш зацікавіла.
— Таццяна Ананьеўна, наколькі ведаю, у некаторых бібліятэчных установах створаны ўчасткі для галасавання па правядзенні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання, што таксама адбіваецца на рабоце бібліятэк.
— Участкі для галасавання абсталяваны ў трох бібліятэчных установах раёна. У тым ліку ў Выгалавіцкай сельскай бібліятэцы-клубе, Пузыроўскай сельскай бібліятэцы-доме вольнага часу і ў Камароўскай сельскай бібліятэцы. Як бачна, вялікая адказнасць ускладзена на названыя вышэй бібліятэкі, але яны з пастаўленымі перад імі задачамі спраўляюцца.
— Напэўна, як і ў папярэднія выбарчыя кампаніі, таксама і зараз, некаторыя бібліятэчныя работнікі працуюць у складзе камісій па правядзенні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў?
— Так, многія бібліятэкары ўваходзяць у склад названых камісій: хто — ва ўчастковыя, хто — у сельскія выбарчыя камісіі. Прычым працуюць у іх, наколькі ведаю, старанна. Асобныя бібліятэкары будуць задзейнічаны і ў якасці назіральнікаў на ўчастках для галасавання падчас правядзення датэрміновага галасавання і непасрэдна 18 лютага 2018 года. Напрыклад, у папярэднія выбары назіральнікі з ліку бібліятэчных работнікаў вылучаліся ў асноўным грамадскімі арганізацыямі — Беларускім саюзам жанчын, Беларускім фондам міру, рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь”.
— Выбары розных узроўняў — важная і разам з тым вельмі адказная палітычная кампанія. І сапраўды хочацца, каб прайшлі яны зладжана, без парушэнняў заканадаўства.
— У тым, каб кожны выбаршчык, унесены ў спісы для галасавання, выканаў свой грамадзянскі абавязак, вялікая роля адведзена і нашым бібліятэкарам.

Подробнее

Прочитано 178 раз