Валанцёрства — рэальная дапамога

Четверг, 08 февраля 2018 16:00  |  Источник  Газета “Бярэзінская панарама”, Алена ГРОМАВА

У сераду, 7 лютага, на базе Бярэзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў рамках перадвыбарнай акцыі адбыўся семінар-вучоба для валанцёраў Бярэзіншчыны “Валанцёрства – рэальная дапамога”.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў райкам ГА “БРСМ”. Бескарыслівае аказанне дапамогі, шчырая аддача часцінкі сябе і свайго часу – гэтыя рысы ўласцівыя кожнаму, хто становіцца на шлях валанцёрства. Семінар-вучоба ў гэты дзень аб’яднаў вучняў старэйшых класаў з усіх гарадскіх школ.

Спачатку перад прысутнымі, якія пажадалі выступіць у якасці валанцёраў у час перадвыбарнай і выбарнай кампаній, пазнавальную гутарку правяла першы сакратар ГА “БРСМ” Алеся Гурынава, у ходзе якой было расказана і паказана, як аказваць рэальную дапамогу людзям са слабым зрокам, нават, як прапанаваць свою дапамогу, як распачаць гутарку, бо важна не толькі мець практычныя навыкі па аказанні патрэбнай дапамогі, а і ўмела падабраць патрэбныя словы, умець распачаць і весці размову.

Далей перад удзельнікамі семінара-вучобы выступіў Павел Картэль, які распавёў, што яго траўме, пасля якой ён апынуўся ў інвалідным крэсле-калясцы, ужо пяць гадоў, і расказаў валанцёрам, якая дапамога можа спатрэбіцца інвалідам-калясачнікам пры пераадоленні такіх перашкод, як бардзюры ці ганкі будынкаў. Потым на ганку тэрытарыяльнага цэнтра некаторыя з валанцёраў паспрабавалі сябе ў рэальнай справе, дапамагаючы Паўлу.

Юных добраахвотнікаў, якіх сабраў семінар-вучоба, аб’ядноўвае не толькі жаданне дапамагаць бескарысліва, ад чыстага сэрца. Ім падабаецца гэтае пачуццё – быць карысным. І хутка з пытання “Чым я магу быць вам карысным?” пачнецца іх рэальная валанцёрская дапамога.

Подробнее

Прочитано 153 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Основа всего – нужно жить и работать в русле закона, тогда всё будет понятно и ясно…»

16.05.2018
Молодечно, прием граждан