Участковыя камісіі падрыхтаваліся да выбараў

Пятница, 09 февраля 2018 09:20  |  Источник  Газета “Бярэзінская панарама”, Алена МУРАЧ

Участковыя выбарчыя камісіі раёна старанна рыхтуюцца да важнай падзеі ў жыцці грамадства ў цэлым і кожнага жыхара Бярэзіншчыны. Аб гатоўнасці камісій, растлумачальнай рабоце з насельніцтвам, культурнай праграме ў дзень выбараў мы гутарым з прадстаўнікамі ўчастковых выбарчых камісій.

Святлана Віктараўна Абра­мовіч, старшыня ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 1:

Прадстаўнікамі нашай камісіі, а іх 15 чалавек, вядзецца актыўная работа з выбаршчыкамі. Інфармацыя пра тое, што выбары адбудуцца 18 лютага, аб кандыдатах у дэпутаты даведзена да ведама грамадзян, што пражываюць на тэрыторыі ўчастка, кожнаму ўручана запрашэнне. Напярэдадні асноўнага дня галасавання запланавана правесці і агульнашкольны бацькоўскі сход з мэтай арганізацыі растлумачальнай работы з грамадствам наконт важнасці і значнасці ўдзелу кожнага грамадзяніна ў выбарах. Дарэчы, ужо адбылася сустрэча кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў Івана Іванавіча Гомана з працоўным калектывам нашай установы адукацыі. Перад пачаткам датэрміновага галасавання пройдуць мерапрыемствы з удзелам кандыдатаў у раённы Савет дэпутатаў.

Сёння памяшканне поў­насцю падрыхтавана да правядзення выбараў. Абсталявана кабінка для галасавання, ёсць інфармацыйныя стэнды і матэрыялы, неабходныя для работы камісіі. На гэтым тыдні зарэгістраваўся на ўчастку і адзін назіральнік ад БРСМ – Ксенія Аляксандраўна Шарко. У бліжэйшы час будуць вырашаны пытанні наконт работы валанцёрскага атрада з мэтай стварэння спрыяльных умоў для галасавання выбаршчыкаў пажылога ўзросту.

Датэрмінова галасуе звычайна 25­30 працэнтаў выбаршчыкаў, астатнія імкнуцца зрабіць свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата менавіта ў асноўны дзень выбараў. Напэўна таму, што людзі старэйшага пакалення яшчэ не забыліся тых добрых традыцый, калі выбары былі святам для ўсёй сям’і. Стварыць урачысты настрой 18 лютага дапаможа і канцэртная праграма ў актавай зале нашай школы, падрыхтаваная сіламі вучняў і педагогаў.

Жукоўская Наталля Мікалаеўна, сакратар участковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 8:

Наш выбарчы ўчастак размясціўся ва ўстанове адукацыі “Лешніцкі вучэбна­-педагагічны комплекс дзіцячы сад­-сярэдняя школа”. Тут маюць магчымасць прагаласаваць жыхары аграгарадка Лешніца, вёсак Слабада і Навасёлкі. Па папярэдніх спісах гэта 559 выбаршчыкаў.

На ўчастку грамадзяне могуць аддаць свой голас на карысць кандыдатаў у дэпутаты абласнога, раённага і сельскага Саветаў.

Па папярэдніх спісах сярод выбаршчыкаў ёсць 4 інваліды, а таксама 7 чалавек з ліку тых, хто будзе галасаваць упершыню – Дзмітрый Слабко, Анжэла Рудая, Вікторыя Камінская, Алеся Валькевіч, Уладзіслаў Слабко, Вольга Слабко, Юрый Купрэеў.

З 2 лютага ўчастак працуе ў адкрытым рэжыме. Дзяжурствы будуць ажыццяўляцца згодна з графікам. Грамадзяне могуць наведаць участак, даведацца аб унясенні іх у спіс, унесці карэктывы, а таксама атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні. Трэба адзначыць, што яўка нашых выбаршчыкаў звычайна складае 90 працэнтаў і вышэй.

Подробнее

Прочитано 273 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Основа всего – нужно жить и работать в русле закона, тогда всё будет понятно и ясно…»

16.05.2018
Молодечно, прием граждан