К выборам депутатов местных Советов депутатов 28-го созыва на Тимковичском Слуцком участке для голосования № 29 все подготовлено

Пятница, 09 февраля 2018 10:40  |  Источник  Газета «Слава працы», Сяргей КОЗЕЛ

Кожнага з 479 выбаршчыкаў, унесеных у спісы, чакаюць у адміністрацыйным будынку мясцовай школы 18 лютага. Але выканаць свой грамадзянскі абавязак можна будзе і раней.

— Ужо з наступнага аўторка пачнецца датэрміновае галасаванне, якое традыцыйна даволі папулярнае сярод выбаршчыкаў, у тым ліку нашых землякоў, — адзначае адна з самых вопытных старшынь участковых выбарчых камісій у раёне Вольга Чыгір. — На працягу пяці дзён, па суботу ўключна, любы, хто плануе на наступныя выхадныя важныя справы, зможа атрымаць бюлетэнь, запоўніць яго і апусціць у урну для датэрміновага галасавання.

Пакуль на выбарчых участках яшчэ нешматлюдна: выбаршчыкі прыходзяць сюды, каб пракансультавацца па тых ці іншых пытаннях ці праверыць сваё прозвішча ў спісе для галасавання. Але такіх няшмат.

— Да выбараў наш участак гатовы, — прадаўжае Вольга Антонаўна. — Будуць устаноўлены кабіны для галасавання, маюцца дзве празрыстыя урны. Будзе арганізавана і выязное галасаванне па месцы знаходжання грамадзян. Памяшканне, у якім размяшчаецца ўчастак, абсталявана ўсім неабходным. На інфармацыйных стэндах прадстаўлена патрэбная дакументацыя, аформлены Куток выбаршчыка, на сталах раскладзены наглядныя агітацыйныя матэрыялы. Вывераны спісы выбаршчыкаў. Участковая камісія працуе па зацверджаным графіку. У яе складзе восем чалавек. Усе члены камісіі — людзі добрасумленныя і адказныя. Многія ўдзельнічаюць у выбарах не ўпершыню, выдатна ведаюць свае абавязкі і старанна іх выконваюць.

На ўчастку створаны ўмовы для яго наведвання людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Сёлета тут будуць працаваць і валанцёры групы «Данко» ад Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі па аказанні дапамогі тым, хто мае ў ёй патрэбу.

Вядома ж, будуць арганізаваны і выступленні ка-лектываў мастацкай сама-дзейнасці, і выязны гандаль, падарункі тым, хто галасуе ўпершыню.

Подробнее

Прочитано 338 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета