У фаворы – актыўнасць і неабыякавасць

Пятница, 09 февраля 2018 15:00  |  Источник  Газета "Маладзечанская газета", Алег Бяганскі

Калектыў УП «Камунальнік» налічвае амаль 1,4 тысячы чалавек. На балансе прадпрыемства знаходзяцца 24 інтэрнаты, каля чатырох тысяч іх жыхароў маюць права ўдзельнічаць у выбарах. Такім чынам, вынікі кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў шмат у чым залежаць ад настрою і актыўнасці работнікаў вышэйзгаданай арганізацыі.

— Прафкам УП «Камунальнік» актыўна ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі, — гаворыць старшыня аб’яднанай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Наталля Калеснікава. – Так, членамі ўчастковых выбарчых камісій з’яўляюцца 32 прафсаюзныя актывісты. Ва ўсіх падраздзяленнях арганізацыі размешчаны спецыяльныя інфармацыйныя стэнды. Калектыву тлумачыцца выбарчае заканадаўства. Акрамя таго, тры выбарчыя ўчасткі створаны ў інтэрнатах, якія знаходзяцца на балансе «Камунальніка».

Калектыў і прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства вылучылі кандыдатам у раённы Савет па Шаранговіцкай выбарчай акрузе №28 свайго прадстаўніка. Па меркаванні работнікаў, ён будзе годна спраўляцца з дэпутацкімі абавязкамі і зробіць усё належнае, каб жыццё жыхароў горада і раёна стала больш камфортным.

Подробнее

Прочитано 144 раз