На ўчастку для галасавання

Пятница, 09 февраля 2018 16:30  |  Источник  Газета «Голас Любаншчыны», Алена РАДКЕВІЧ

Крыху больш за тыдзень застаецца да важнай палітычнай падзеі – выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь. Як працуе ў гэты час участковая камісія? Колькі выбаршчыкаў на ўчастку для галасавання?

Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Рачэнскага ўчастка для галасавання №28 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання Ганне Вверамейчык. Дадам, што знаходзіцца ўчастковая выбарчая камісія, як і памяшканне для галасавання, у Рачэнскім сельскім Доме культуры. Тут для выбаршчыкаў устаноўлены інфармацыйныя стэнды са звесткамі пра кандыдатаў у дэпутаты, размешчаны іншыя дакументы да выбараў. Кожны жадаючы можа звярнуцца са сваімі пытаннямі і да членаў камісіі.
– Ганна Канстанцінаўна, хто працуе ў складзе ўчастковай выбарчай камісіі?
– Наша камісія складаецца з дзевяці чалавек, з іх чатыры ўвайшлі ў яе ад грамадзян шляхам падачы заяў, па аднаму прадстаўніку – ад Любанскіх раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын», «Беларускі фонд міру», «Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў», «БРСМ». Кожны з членаў камісіі ў папярэднія гады прымаў удзел у выбарчых кампаніях, таму, можна сказаць, усе яны людзі вопытныя ў гэтай справе.
– Скажыце, калі ласка, колькі кандыдатаў у дэпутаты зарэгістравана па Рачэнскім участку для галасавання №28?
– Пяць кандыдатаў зарэгістравана ў Рачэнскі сельскі Савет дэпутатаў і па два ў Любанскі раённы і Мінскі абласны Саветы дэпутатаў.
– А колькі выбаршчыкаў на ўчастку? І як вы думаеце, якая будзе актыўнасць іх у дзень выбараў?
– У правераных членамі камісіі спісках выбаршчыкаў значацца 634 чалавекі. Спісы знаходзяцца на ўчастку для галасавання, і грамадзяне могуць з імі азнаёміцца. Выбаршчыкі ўжо атрымалі паведамленні з запрашэннямі на выбары. Спадзяёмся, што 18 лютага Рачэнскі ўчастак для галасавання №28 будзе мнагалюдны, як і ў мінулыя выбарчыя кампаніі – грамадзяне праявяць актыўнасць і абгрунтавана падтрымаюць альбо не кандыдатаў у дэпутаты.

Подробнее

Прочитано 89 раз