Такая норма вызначана артыкулам 53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь для грамадзян, якія па розных прычынах не змогуць прыйсці на выбарчыя ўчасткі непасрэдна ў дзень выбараў. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычыны, па якой чалавек не можа прыйсці ў памяшканне для галасавання непасрэдна ў дзень выбараў, не патрабуецца.
Датэрміновае галасаванне праводзіцца з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін у памяшканні выбарчай камісіі ў прысутнасці не менш двух членаў участковай камісіі. На ўчастку па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, утвораным ва ўстанове аховы здароўя “Бярэзінская ЦРБ”, галасаванне будзе арганізавана толькі ў асноўны дзень выбараў — 18 лютага.
Выбаршчык, які атрымаў бюлетэнь, распісваецца ў спісе выбаршчыкаў і ўказвае дату датэрміновага галасавання.
У членаў участковых камісій, якія прысутнічаюць на выбарчых участках, кожны выбаршчык мае права атрымаць кансультацыю аб парадку запаўнення бюлетэня для галасавання, а таксама па ўсіх іншых пытаннях, што датычаць выбарчага права.
Застаецца нагадаць, што датэрміновае галасаванне працягнецца да 17 лютага ўключна, а 18 лютага — асноўны дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.