ВЫБОРЫ 2018: 13 лютага пачалося датэрміновае галасаванне. У Крупскім раёне прагаласавалі першыя выбаршчыкі

Дакладна а 10 гадзіне адкрыў дзверы для выбаршчыкаў участак для галасавання № 9, які размяшчаецца ў будынку сярэдняй школы імя Уладзіміра Крыштопенкі пасёлка Крупскі.

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Іна Ермакова ў прысутнасці членаў камісіі і назіральнікаў апячатала пустую скрынку для бюлетэняў. Членам камісіі былі перададзены бюлетэні і спісы выбаршчыкаў участка. Працэдура падрыхтоўкі да галасавання прайшла ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства.

Першыя выбаршчыкі права на датэрміновае галасаванне выкарысталі адразу, як толькі стрэлка гадзінніка перасекла лічбу дзесяць. Адна з іх – Наталля Наскова – адзначыла, што па некаторых прычынах ёй не атрымаецца прыйсці на ўчастак непасрэдна ў дзень выбараў, таму свой грамадзянскі абавязак яна выконвае загадзя. «У выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў удзельнічаю ў другі раз. Ніколі не падыходжу да пытання «За каго прагаласаваць?» фармальна. Напярэдадні абавязкова знаёмлюся з агітацыйнымі матэрыяламі кандыдатаў, вызначаюся з выбарам і толькі тады галасую. Так зрабіла і ў гэты раз», – сказала Наталля.

– У нашых грамадзян захаваліся адносіны да выбараў як да свята, – адзначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Іна Ермакова. – Менавіта таму мы настроены на стварэнне адпаведнай абстаноўкі як падчас датэрміновага галасавання, так і ў дзень выбараў. Усяго па нашаму ўчастку ў спісы ўключана звыш 800 чалавек, якія маюць права прымаць удзел у галасаванні. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена ветэранам вайны і працы, людзям пажылога ўзросту, а таксама маладым выбаршчыкам. А іх у нас 21, якія ўпершыню прымуць удзел у такой важнай палітычнай падзеі. Для іх падрыхтаваны блакноты, значкі, каляндарыкі. Дарэчы, да нас працягваюць паступаць заявы ад асобных нашых жыхароў, якія па стане здароўя ў асноўны дзень галасавання, 18 лютага, не змогуць наведаць выбарчы ўчастак. Для іх будзе арганізавана галасаванне на даму. У спісах выбаршчыкаў значацца  чатыры інваліды-калясачнікі, за якімі замацаваны валанцёры. 

І сапраўды, на ўчастку для галасавання пануе цёплая сардэчная абстаноўка. Тут ветліва сустракаюць кожнага, хто заходзіць у будынак школы. У фае і прама ў зале аформлены і дзейнічаюць выставы, якія таксама прыцягваюць увагу выбаршчыкаў.

Подробнее

Прочитано 270 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018