ВЫБОРЫ 2018: Датэрміновае галасаванне

Вторник, 13 февраля 2018 14:40  |  Источник  Газета "Нарачанская зара", Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

Учора ў раёне пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28 склікання. У гэты дзень роўна ў 10 гадзін адкрыліся ўчасткі для галасавання, каб прыняць жадаючых выканаць свой грамадзянскі абавязак загадзя.

Старамядзельскі ўчастак для галасавання №3 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ў памяшканні ДУА “Мядзельскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”. З самай раніцы 13 лютага тут было даволі ажыўлена. Вось да стала, дзе працавалі члены камісіі Алена Курловіч і Людміла Цывілька, падышла мядзяльчанка Лідзія Качарго. Падала пашпарт, атрымала бюлетэні. З імі зайшла ў кабіну для тайнага галасавання, каб зрабіць адпаведныя адзнакі, і толькі пасля гэтага ўкінула бюлетэні ў ўрну. Амаль у поўным складзе (не было толькі старэйшай дачушкі пяцікласніцы Юліі — аўт.) завітала на ўчастак для галасавання сям’я Лук’янцоў — Сяргей Уладзіміравіч, Святлана Канстанцінаўна, Ангеліна і Яна.
— Мы пастаянна прымаем удзел у выбарах, — патлумачыла жанчына. — Звычайна галасуем разам. Праўда, даводзіцца падстройвацца пад мужа, бо ён працуе ў аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь і не заўсёды мае вольны час. Таму і вырашылі выкарыстаць прадастаўленае заканадаўствам права і выканаць свой грамадзянскі абавязак датэрмінова.
Пацікавілася ў старшыні камісіі Людмілы Семяновіч, як, на яе погляд, на іх участку стартаваў выбарчы марафон.
— Лічу, што нармальна, — падкрэсліла мая суразмоўца. — Не зважаючы на тое, што ўчастак толькі адкрыўся, ужо ёсць першыя жадаючыя прагаласаваць датэрмінова. Камісія працуе ў звыклым рэжыме. З чатырнаццаці яе членаў толькі тры — навічкі, астатнія — са стажам. Прычым многія — са значным. Пераканана, што са сваімі абавязкамі ўсе справяцца выдатна.
Пабывалі ў гэты дзень і на Юбілейным участку для галасавання №1, які размяшчаецца ў памяшканні дзяржаўнай установы адукацыі “Мядзельская сярэдняя школа №1 імя Уладзіміра Дубоўкі”. Там таксама работа ішла сваім парадкам.

Прымалі жадаючых прагаласаваць датэрмінова члены камісіі Мікалай Юркевіч, Вадзім Падгайскі, прысутнічалі таксама старшыня камісіі Іна Навумчык і сакратар Марыя Хвалько.
— Неабыякавасць мядзяльчан да лёсу свайго горада, раёна, вобласці бачна нават па першым дні датэрміновага галасавання, — кажа Іна Іванаўна. — Радуе нядрэнная актыўнасць выбаршчыкаў. У ліку пажадаўшых выканаць свой грамадзянскі абавязак датэрмінова людзі розных узростаў і прафесій. Сярод іх і бухгалтар нашай установы адукацыі Ганна Глотава. Дарэчы, Ганна Сяргееўна — малады спецыяліст. Вядома, прыемна, што моладзь праяўляе неабыякавасць да палітычнага жыцця краіны.
— Бачу, у вас абсталяваны пандус для інвалідаў-калясачнікаў? — працягваю размову са старшынёй камісіі.
— Адна з задач участковай выбарчай камісіі зрабіць роўныя ўмовы для ўсіх выбаршчыкаў, у тым ліку і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, — чую ў адказ.
— А колькі ў вас назіральнікаў?
— На ўчастку зарэгістраваны 4 назіральнікі, тры — ад грамадскіх фарміраванняў і адзін — ад Камуністычнай партыі Беларусі.
— Калі вас правільна зразумела, на Юбілейным участку для галасавання №1 гатовы прыняць усіх жадаючых прагаласаваць датэрмінова?
— Вядома, — адказвае старшыня камісіі. — Лічу, што не толькі ў нас. Напамінаю, што зрабіць гэта можна з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін па 17 лютага бягучага года ўключна. А яшчэ, карыстаючыся выпадкам, хачу праз раённую газету звярнуцца да ўсіх мядзяльчан прыйсці на ўчасткі ці ў дзень выбараў ці загадзя, каб аддаць свой голас за дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання, якія і павінны будуць стаць галоўнымі дапамагатымі выканаўчай улады ў вырашэнні асноўных пытанняў жыццязабеспячэння грамадзян.

Подробнее

Прочитано 312 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета