ВЫБОРЫ 2018: Усёй сям’ёй на ўчастак для галасавання

Блізіцца да завяршэння важная палітычная кампанія. 13 лютага распачалося датэрміновае галасаванне. Яно працягнецца да суботы ўключна, і ўсе, каму па нейкіх абставінах не выпадае прыйсці на ўчастак для галасавання непасрэдна ў дзень выбараў, могуць зрабіць гэта загадзя.

Такім правам скарысталіся і Віктар і Вольга Панянковы з горада Любані. Яны ў ліку першых выказалі сваё волевыяўленне на Першамайскім участку для галасавання. Прычым завіталі туды ўсёй дружнай сям’ёй. Віктар Аляксандравіч і Вольга Міхайлаўна выхоўваюць чацвёра дзетак (дачушку Лізавету і траіх сыночкаў – Аляксандра, Сямёна, Васілія). Як шматдзетныя бацькі, яны адчуваюць значную падтрымку з боку дзяржавы. А таму прыняць удзел у выбарах Панянковы лічаць сваім грамадзянскім абавязкам. Без сумнення, гледзячы на такіх адказных, сумленных, свядомых тату і маму, і дзеці абавязкова вырастуць годнымі людзьмі.

Подробнее

Прочитано 344 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018