ВЫБОРЫ 2018: Выборы-2018

Среда, 14 февраля 2018 09:00  |  Источник  Газета "Бярэзінская панарама"

Святлана Мікалаеўна Васілів, індывідуальны прадпрымальнік:

— Лічу, што кожны чалавек павінен прымаць актыўны ўдзел у жыцці грамадства, не заставацца абыякавым да падзей дзяржаўнага і мясцовага значэння.

Як і кожны выбаршчык, з асобай будучага дэпутата звязваю надзеі на лепшую будучыню. Хочацца, каб грамадская дзейнасць народных выбраннікаў мясцовых Саветаў была навідавоку, каб ствараліся ўмовы для замацавання моладзі ў раёне, каб не спыняўся ў развіцці горад, які ўжо паспеў стаць для мяне малой радзімай, каб не было праблем з месцамі ў дзіцячых садках, каб вырашылася на карысць грамадзян пытанне са стварэннем новых рабочых месцаў у горадзе і раёне.

Дэпутат павінен умець выслухаць сваіх выбаршчыкаў, якія звяртаюцца да яго з пытаннямі, даць параду, падказаць шляхі вырашэння той ці іншай праблемы.

Мы з мужам маем актыўную грамадзянскую пазіцыю і заўсёды ўдзельнічаем у выбарах. Разам у асноўны дзень галасавання наведваем наш выбарчы ўчастак. Дзеці таксама не застаюцца ўбаку — робяць свой выбар па месцы рэгістрацыі.

Яшчэ з савецкіх часоў выбары ў маім уяўленні асацыіруюцца са святочнай атмасферай. Не згубіла актуальнасці гэта пачуццё і ў цяперашні час.

Подробнее

Прочитано 235 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета