ВЫБОРЫ 2018: Выборы-2018

Ганна Мар’янаўна УСОВІЧ, намеснік галоўнага ўрача УАЗ “Бярэзінская ЦРБ”:

— Мой участак для галасавання размяшчаецца ў школе №3 горада Беразіно. 

Як заўсёды, ужо прагаласавала датэрмінова. Увогуле, большасць медыкаў традыцыйна галасуюць загадзя, бо ў дзень выбараў працуюць: дзяжураць на выбарчых участках, задзейнічаны ў якасці назіральнікаў, прымаюць хворых… Здаецца, я яшчэ ні разу не прапусціла выбары. Упэўнена, ад таго, які выбар зраблю сёння, залежыць, як будзе развівацца наша краіна, раён у будучым. На мой погляд, дэпутат мясцовага Савета павінен добра ведаць праблемы той мясцовасці, якую прадстаўляе, абараняць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў, актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. Калі гаварыць пра асабістыя якасці, дэпутат – адукаваны, адказны, сумленны, юрыдычна падкаваны, чалавек прыстойны, які карыстаецца аўтарытэтам у працоўным калектыве, а таксама любячыя муж, жонка і цудоўныя тата, матуля! Менавіта за такіх кандыдатаў я і аддала свой голас.

Подробнее

Прочитано 289 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018