ВЫБОРЫ 2018: Працягваецца датэрміновае галасаванне

Среда, 14 февраля 2018 10:50  |  Источник  Газета "Раённы веснік", Таццяна МАРЦЬЯНАВА

На Спартыўным выбарчым ўчастку №5 у г.Чэрвені, які знаходзіцца ў будынку ўстановы “Чэрвеньская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву”, прагаласаваць зручна і людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Таму сям’я Дзмітрыя і Надзеі Паўловічаў прыняла рашэнне прагаласаваць на ўчастку. 

Сёння яны першымі тут атрымалі бюлетэні. Даставілі выбаршчыкаў на спецыяльнай машыне Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

— Лепш прагаласаваць датэрмінова, — засведчыў Дзмітрый, — калі меншы наплыў людзей. А ў дзень выбараў можна заняцца і іншымі справамі.

Як паведаміў старшыня камісіі Міхаіл Занько, на ўчастку 1086 выбаршчыкаў. Сярод іх ёсць людзі, з абмежаванымі магчымасцямі.  Многія з іх выказалі жаданне прагаласаваць на даму. Тым, хто захоча прыйсці на участак, будзе аказана неабходная дапамога.

Подробнее

Прочитано 83 раз